"Беларусь 5" шукае "спартыўныя" кадры

09.08.2013
"Звязда", 9 жніўня 2013 г.

 
Белтэлерадыёкампанія аб'яўляе аб пачатку правядзення кастынгу спартыўных журналістаў і каментатараў для новага тэлеканала "Беларусь 5". Заяўкі ад таленавітых, харызматычных і мэтанакіраваных людзей, якія ведаюць і любяць спорт, будуць прымацца да 2 верасня.
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна запоўніць анкету, узор якой можна знайсці на старонцы дырэкцыі спартыўнага вяшчання ў раздзеле "Кастынг" на www.tvr.bу. Разам з анкетай канкурсанты павінны даслаць свае матэрыялы на папяровым носьбіце альбо DVD, а прэтэндэнты на месца каментатараў могуць дасылаць арганізатарам DVD з пробным запісам каментарыя спартыўнага спаборніцтва працягласцю не больш за паўгадзіны.
Усе матэрыялы дасылайце па адрасе: 220807, г. Мінск, вул. Макаёнка, 9 ці на е-mаіl: sроrt@tvr.bу, але не забудзьце пазначыць "Кастынг спартыўных журналістаў", "Кастынг каментатараў".

Алена ДРАПКО.