"Беларусь 5" пакажа матчы новага сезона НБА

30.10.2015 "Звязда"

Беларускія прыхільнікі баскетбола змогуць назіраць за матчамі наймацнейшых гульцоў планеты. З 28 кастрычніка тэлеканал "Беларусь 5" пачаў паказ гульняў новага сезона рэгулярнага чэмпіянату Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі (НБА).

Плануецца, што кожны тыдзень з кастрычніка па чэрвень "Беларусь 5" будзе паказваць ад 5 да 7 гульняў, прычым нядзельныя матчы позна ўвечары будуць выходзіць у прамым эфіры.

Нагадаем, Нацыянальная баскетбольная асацыяцыя была заснавана ў 1946 годзе і ўваходзіць у пяцёрку галоўных прафесійных спартыўных ліг свету. З гісторыяй НБА звязаны імёны такіх вядомых спартсменаў, як Майкл Джардан, Шакіл А’Ніл, Джэрсі Уэст, Біл Расэл і многіх іншых.

Сачыце за падзеямі ў свеце спорту ў эфіры "Беларусь 5".