"Беларусь 2" пачынае барацьбу супраць махлярства

16.09.2016

"Звязда"

У наступную нядзелю на тэлеканале "Беларусь 2" стартуе новы праект, аўтары якога збіраюцца выводзіць на чыстую ваду махляроў, падманшчыкаў і хлусаў. Праграма "Нас не падманеш" абяцае максімальна падрабязна расказаць пра тэхналогію падману і спосабы барацьбы з ім.

Напрыклад, у самым першым выпуску стваральнікі праграмы раскажуць пра тое, якіх правілаў бяспекі неабходна трымацца ў інтэрнэце, каб не стаць ахвярай махляроў; ці варта верыць "лістам шчасця" ад замежных прынцаў; чым стасункі ў "Скайпе" пагражаюць дзелавой рэпутацыі; што такое экстэндар і наколькі ён можа паўплываць на асабістае шчасце канкрэтнага чалавека, а таксама пра тое, якія рэальныя пакаранні прадугледжаны за віртуальныя злачынствы.

У наступных серыях аўтары праекта плануюць пазнаёміць гледачоў бліжэй з тэхналогіяй і псіхалогіяй падману. Карэспандэнты "Беларусь 2" з дапамогай спецыялістаў даведаюцца як, нават папаўшыся на вуду падманшчыкаў, абараніць сябе і дабіцца справядлівасці.

Вікторыя ЗАХАРАВА.