Байцам "нябачнага фронту" прысвячаецца

08.02.2008
"Звязда", 8 лютага 2008 г.


З 10 лютага Першы канал пачне прэм'ерны паказ дакументальна-хранiкальнага цыкла "Нябачны фронт". Праект гэты, у якiм выкарыстаныя сакрэтныя матэрыялы з архiваў СССР i эксклюзiўныя вiдэакадры, створаны пры садзейнiчаннi спецслужбаў Беларусi i Расii.
Цыкл фiльмаў ахоплiвае прамежак часу ад ХIХ стагоддзя да сучаснасцi, а героямi праекта сталi людзi, чыя прафесiйная дзейнасць па зразумелых прычынах застаецца ў ценi - ад агентаў царскай разведкi да антытэрарыстычных фармiраванняў новага тысячагоддзя. "Нябачны фронт" падзелены на тэматычныя блокі. "Афганскi" блок раскажа аб рабоце падраздзяленняў "Зенiт" i "Гром"; "рэвалюцыйны" прысвечаны дзейнасцi Азефа, Гапона, Савянкова i iншых тэрарыстаў i правакатараў; "партызанскi" ўзгадае пра партызанаў дзвюх Айчынных войнаў; "разведвальны" распавядзе пра легендарную аперацыю савецкай разведкi "Трэст", урадавую "вяртушку", супрацоўнiцтва экстрасэнсаў са службамi ЦРУ i г.д. Усе фiльмы будуць паказвацца ў дзённым эфiры Першага канала па нядзелях.

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.