Ад Хлястова да Манро

03.11.2007
"Звязда", 3 лістапада 2007 г.


Конкурс двайнiкоў, абвешчаны праграмай "Добрай ранiцы, Беларусь!", працягвае прымаць удзельнiкаў да 20 лiстапада. Але ўжо зараз на адрас праграмы паступiла мноства лiстоў i фатаздымкаў, з якiх рэдакцыя адабрала больш як 30.
Як расказваюць рэдактары "Добрай ранiцы, Беларусь!", сярод двайнiкоў, падобных да папулярных людзей, сустракаюцца "клоны" не толькi замежных, але i беларускiх знакамiтасцяў. Ёсць у спiсе Мэрылiн Манро i Том Круз, а таксама Алег Акулiч, Дзiма Калдун, Аляксей Хлястоў i... тэлевядучая Вольга Шлягер. Прычым дзяўчына, якая даслала апошнюю анкету, сама была ўпэўнена, што мае падабенства з iншай Вольгай - Водчыц, але тэлевiзiйнiкi пераконваюць: вылiтая Шлягер.
Адзiн з удзельнiкаў конкурсу двайнiкоў - 27-гадовы Дзмiтрый - мiнчанiн, працуе ў БТI рэгiстратарам. Па меркаваннi ўсiх знаёмых, уключаючы жонку i цешчу, вельмi падобны да Аляксея Хлястова - асаблiва калi зробiць стрыжку i мелiраванне. "Сам падабенства не бачу, але пару раз за яго аўтографы даваў", - прыгадвае хлопец. Цiкава, як адрэагуе на свайго "клона" сам спявак?

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.