А ў нас - Новы год!

28.11.2014
"Звязда", 28 лістапада 2014 г.

 
Адмысловы падарунак загадзя рыхтуе сваім гледачам тэлеканал "Беларусь 3". З 28 лістапада да 1 снежня ў Палацы культуры горада Маладзечна пройдзе запіс тэлевізійнага праекта пад агульнай назвай "Навагоднія вечары ў Маладзечне".
Удзел у канцэртах бяруць вядомыя беларускія выканаўцы і калектывы розных жанраў. Так, сёння для прыхільнікаў класічнай музыкі прагучыць "Сімфонія душы".
У суботу, 29 лістапада, чакае сустрэчы з публікай вакальная група "Камерата" Белдзяржфілармоніі, якая прадставіць праграму адразу на некалькіх мовах, і арт-група "Беларусы". 30 лістапада на адной сцэне выступяць два юбіляры - Беларускі дзяржаўны ансамбль "Песняры" і ВІА "Чараўніцы". А завершыць праграму музычных вечароў канцэрт "Зорнае спатканне".
У эфіры "Беларусь 3" тэлеверсіі ўсіх чатырох канцэртаў можна будзе ўбачыць напярэдадні Новага года.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК.