...Голас як у анёла, якасць як у "Бiтлоў"?

09.02.2005
"Звязда", 9 лютага 2005 г.


Анжэлiка Агурбаш збiраецца прадставiць на музычны конкурс прадукт еўрапейскай якасцi з нацыянальным каларытам.
"Iншым разам кажуць: узнагарода знайшла героя. Так вось, нарэшце, Анжэлiка атрымала ў нашай краiне заслужанае прызнанне. Яна перамагла абсалютна заслужана!" - з гэтых слоў Васiля Раiнчыка пачалася персанальная прэс-канферэнцыя пераможцы нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне-2005" Анжэлiкi Агурбаш i яе генеральнага прадзюсара (па сумяшчальнiцтву мужа) Мiкалая Агурбаш.
Гэтымi днямi якраз адбылася сустрэча спявачкi з беларускiм аргкамiтэтам конкурсу, быў выпрацаваны бiзнэс-план i ўвогуле сумесны план далейшых дзеянняў - хто за што адказвае. Адпаведна, фiнансавыя ўкладаннi ў падрыхтоўку да "Еўрабачання" абодва бакi таксама падзялiлi, хай i не на роўныя часткi. Сама Анжэлiка, паводле яе ўласнага прызнання, мае шчаслiвую магчымасць займацца выключна творчасцю (яна тройчы на тыдзень бярэ ўрокi вакалу ў Вiктара Каробкi, наведвае трэнiроўкi па шэйпiнгу, удзельнiчае ў фотасесiях, прыдумвае свой сцэнiчны iмiдж), а арганiзацыйныя пытаннi цалкам усклаў на сябе генеральны прадзюсар.
- Цi засталiся ў каго пытаннi наконт грамадзянства Анжэлiкi? Калi так, паведамляю: яна падданая Беларусi, так што прадстаўляе вашу краiну на абсалютна законных падставах (хаця магла ўдзельнiчаць у адборы i будучы грамадзянкай iншай краiны), - праiнфармаваў Мiкалай Агурбаш. - I, канешне, Анжэлiка цудоўна ўсведамляе, якая гэта адказнасць, калi за табой стаiць уся Беларусь. Таму да падрыхтоўкi мы падышлi вельмi i вельмi сур’ёзна. Ужо 13 лютага Анжэлiка вылятае ў Англiю, каб запiсаць конкурсную песню (мiж iншым, у той самай студыi, дзе калiсьцi працавалi "Бiтлз")...

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.