12 верасня адбудзецца канцэртная праграма “Любіць Беларусь”

28.08.2015

По сообщению nd-smi ("Новы дзень")

Жлабінчане змогуць лепш пазнаёміцца з нацыянальнай культурай, дакрануцца да песеннай спадчыны падчас правядзення рэспубліканскай акцыі “Любіць Беларусь”, у рамках якой на плошчы Вызваліцеляў 12 верасня ў 19.00 адбудзецца канцэртная праграма. Праводзіцца яна пры падтрымцы Жлобінскага райвыканкама і раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая Русь”.

Выступаць будзе ансамбль народнай музыкі “Бяседа”. Разам з імнаш горад наведае гамяльчанка Алена Трацэнка, вядучая праграм “Размаўляем па-беларуску” і “Дыя@блог. Пра мову”на тэлеканале “Беларусь 3”. Яна правядзе з гледачамі віктарыну на веданне беларускай мовы. Самыя смелыя прымуць удзел у конкурсахі атрымаюць памятныя падарункі.

Дарэчы, рэспубліканская акцыя “Любіць Беларусь!” пачнецца 2 верасня з выступлення “Бяседы” ў Гродна, пасля чаго ансамбль завітае ў кожную вобласць. Тур завяршыцца 10 кастрычніка гала-канцэртам у Палацы Рэспублікі.

Затым у спецыяльна падрыхтаваным цыкле тэлевізійных праграм гледачы змогуць убачыць урыўкі з канцэртаў, пазнаёміцца з гісторыка-культурнай спадчынай беларускіх гарадоў, даведацца, чым жывуць розныя рэгіёны нашай краіны.

Т. ДАРАФЕЕВА.