Віншаванні тэлегледачам і радыёслухачам

Віншаванні тэлегледачам і радыёслухачам 28.12.2016

Паважаныя нашы тэлегледачы і радыёслухачы, дарагія сябры!

 

Ад імя ўсяго вялікага калектыву Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь і ад сябе асабіста віншую вас з Раством і Новым годам!

Адыходзячы 2016 год мы правялі плённа, а галоўнае - разам! Усе мы цікавіліся падзеямі ў краіне і свеце, адпачывалі за праглядам душэўных фільмаў і тэлепраграм. Мы слухалі любімыя радыёстанцыі ў дарозе, дома і на працы.

Давыдько.jpgБелтэлерадыёкампанія імкнулася аператыўна і аб’ектыўна расказваць вам, паважаныя гледачы і слухачы, пра штодзённую работу кіраўніцтва нашай дзяржавы, у выніку якой забяспечваецца палітычная і эканамічная стабільнасць, нацыянальная бяспека нашай Радзімы.

Мноства новых арыгінальных праектаў, якія вы палюбілі сёлета, - гэта вынік штодзённай працы творчага калектыву Белтэлерадыёкампаніі. Больш за тое, выключныя праграмы застаюцца запатрабаванымі радыёслухачамі і тэлегледачамі ўжо 20-30 гадоў! І мы будзем імкнуцца, каб такіх якасных праектаў станавілася яшчэ больш.

У новым годзе мы прапануем вам гучныя прэм'еры, грандыёзныя шоу, арыгінальныя маштабныя праекты і эксклюзіўныя трансляцыі, а таксама мадэрнізуем вяшчанне, удасканальваючы тэхнічную базу медыяхолдынга, выкарыстоўваючы інтэрнэт-рэсурсы і самае сучаснае абсталяванне. Прыярытэтнымі для Белтэлерадыёкампаніі застаюцца якасць вяшчання, агульнадаступнасць, адкрытасць і зваротная сувязь з тэлегледачамі і радыёслухачамі.

На нашых каналах кожны знойдзе праграму па душы. Мы гатовыя несці ў кожны дом цяпло і пазітыў, святло міру і дабра, радасць і добрыя навіны.

Жадаю ў новым годзе вам і вашым сем'ям дабрабыту, здароўя і шчасця, поспехаў у працы на карысць і росквіт нашай краіны. Разам мы зробім наша жыццё яшчэ лепшым! 

 

Генадзь Давыдзька, Старшыня Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь


Присоединяйтесь к нам