|
|
 |
Конкурс маладых музыкантаў 2010
На конкурсе маладых музыкантаў "Еўрабачанне-2010" Беларусь прадставіць віяланчэліст Іван Карызна
Пераможцам нацыянальнага адбору конкурсу маладых музыкантаў "Еўрабачанне-2010", які прадставіць нашу краіну на міжнародным конкурсе ў Вене, стаў віяланчэліст Іван Карызна.
25 лютага прафесійнае журы пад кіраўніцтвам галоўнага дырыжора Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь імя І.Жыновіча, народнага артыста Беларусі Міхаіла Казінца выбрала маладога музыканта з ліку фіналістаў рэспубліканскага конкурсу.
Конкурс Eurovision Young Musicians, які сёлета адзначае сваё 15-годдзе, пройдзе ў Вене 7-14 мая. Яго фінальны канцэрт стане цырымоніяй адкрыцця сусветна вядомага Венскага фестывалю мастацтваў. Іван Карызна будзе першым прадстаўніком Беларусі на гэтым конкурсе класічнай музыкі, які Еўрапейскі Вяшчальны Саюз праводзіць раз у два гады.
У актыве 18-гадовага віяланчэліста - шэраг перамог на розных міжнародных конкурсах. Ён скончыў Рэспубліканскі музычны каледж пры БДАМ, а цяпер працягвае адукацыю на першым курсе Парыжскай вышэйшай нацыянальнай Кансерваторыі музыкі і танца.
Нагадаем, што нацыянальны адбор конкурсу Eurovision Young Musicians, арганізатарам якога з'яўляецца Белтэлерадыёкампанія, праходзіў у тры этапы: уласна адборачны тур, праслухоўванне і фінал. З 47 заявак прафесійнае журы адабрала для праслухоўвання 34. У фінал конкурсу выйшлі 9 музыкантаў.
Канцэрт з удзелам фіналістаў і пераможца нацыянальнага адбору Беларусі ў суправаджэнні сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі, а таксама сам конкурс маладых музыкантаў "Еўрабачанне-2010" пакажа Першы канал.
|
|
|
 |
Вырашылася адна з галоўных музычных інтрыг. На класічным "Еўрабачанні" ў Вене нашу краіну прадставіць віяланчэліст Іван Карызна.
Прайшоў паўфінал нацыянальнага адборачнага тура конкурсу маладых музыкантаў "Еўрабачанне"
Магчымасць адкрыць Венскі фестываль мастацтваў з'яўляецца ў юных беларускіх музыкантаў
|
 |