|
|
 |
Першы пакажа конкурс "Новая хваля - 2010"
28 ліпеня - 2 жніўня ў вячэрнім эфіры Першы будзе трансліраваць міжнародны конкурс маладых выканаўцаў папулярнай музыкі "Новая хваля - 2010" у Юрмале.
Сёлета за галоўныя прызы ў фінале будуць змагацца 17 удзельнікаў з 12 краін, сярод якіх і беларуская група "Litesound". У якасці спецыяльных гасцей разам з зоркамі расійскай і ўкраінскай эстрады ў музычным шоу прымуць удзел Tony Braxton, Lara Fabian, Энгельберт Хампердынк, Alessandro Safina, Земфіра, Ганна Нятрэбка.
Гледачы Першага ўбачаць усю праграму музычнага форуму: феерычныя гала-канцэрты адкрыцця і закрыцця, канцэрт членаў журы, творчы вечар Давыда Тухманава, а таксама ўсе тры конкурсныя дні - дзень сусветнага хіта, хіт сваёй краіны і дзень прэм'ер.
Аб падрабязнасцях і конкурсным закуліссі раскажуць штодзённыя беларускія дзённікі "Новай хвалі - 2010", якія тэлегледачы змогуць убачыць перад вячэрнімі трансляцыямі канцэртаў.
|
|
 |
|
 |