Сёння ў Беларусі падводзілі першыя вынікі выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў.
Для канчатковага аналізу кампаніі ў Цэнтрвыбаркама ёсць 5 дзён, і ўжо да пятніцы ЦВК падасць СМІ самую поўную інфармацыю.
Расказвае Вольга Юшкевіч.
Адмена парога яўкі выбаршчыкаў ніяк не адбілася на палітычнай актыўнасці беларусаў. Амаль 80 працэнтаў прыйшлі на ўчасткі, каб зрабіць свой выбар. На гэтым фоне нізкая яўка на прэзідэнцкіх выбарах у Аўстрыі і на парламенцкіх у Венгрыі здзіўляе каго хочаш, але не кіраўніка беларускага ЦВК.
А калі сур'ёзна, асноўны дзень галасавання прайшоў без эксцэсаў. Усяго ў Цэнтрвыбаркам паступіла 211 скарг. Сярод іх абурэнні дарагімі апельсінамі, тонкімі бутэрбродамі і нават просьбы прадоўжыць працу ўчасткаў да 10 вечара. Самая папулярная скарга - недакладнасці ў спісах для галасавання. Яны, трэба сказаць, імгненна ліквідаваліся на месцы. Самае сур'ёзнае парушэнне выяўлена ў Маладзечанскім раёне. Там кандыдаты ў дэпутаты былі і членамі камісій.
(Лідзія Ярмошына, старшыня Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў".)
Усе паўтары тысячы Саветаў выбраныя ў правамоцным складзе. Парушэнняў выбарчага працэсу, здольных паўплываць на агульныя вынікі галасавання, не было. Самыя гучныя прэтэнзіі да гэтых выбараў у тых, хто і не збіраўся працаваць у Саветах. Справаздачы аб недэмакратычнасці выбараў сталі з'яўляцца яшчэ да заканчэння галасавання, а самыя вядомыя персоны ад апазіцыі публічна заявілі пра тое, што галасаваць яны наогул не будуць. І, мабыць, для павышэння дэмакратычнасці, некаторыя наглядальнікі спрабавалі ўсталяваць бінокль на трыножку ў напрамку членаў выбаркама, а таксама правакавалі скандалы.
(Лідзія Ярмошына, старшыня Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў".)
Здавалася б, у спорце і палітыцы разбіраюцца ўсе. Але калі наш біятланіст мажа на першай мяжы і страчвае шансы на п'едэстал, мы ўсё роўна чакаем яго на фінішы. Зарэгістраваны кандыдат, разумеючы, што выбары не выйграць, здымаецца з гонкі. Дзе тут характар? Але нават саратнікі канстатуюць добраахвотную адмову ад барацьбы за галасы выбаршчыкаў.
(Алесь Бяляцкі, кіраўнік праваабарончага цэнтра "Вясна")
Многія эксперты ўжо заявілі, што выбары ў мясцовыя Саветы сталі рэпетыцыяй прэзідэнцкіх выбараў. Кіраўнік Цэнтрвыбаркама згодная, але падкрэслівае, што змяненняў у Выбарчым кодэксе ў хуткім часе не будзе. Выбаркамы павінны працаваць дакладна па правілах. Тады і парушэнняў будзе менш.