|
|
 |
"БЕЛАРУСЬ-ТБ" - КАЛI ЛАСКА!
З 1 лютага 2005 года на краіны блізкага і далёкага замежжа вяшчае міжнародны спадарожнікавы тэлеканал "Беларусь-ТБ", створаны Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніяй Рэспублікі Беларусь для замежных тэлегледачоў, перш за ўсё для руска- і беларускамоўных жыхароў постсавецкай прасторы, якія хочуць аператыўна атрымліваць усебаковую і праўдзівую інфармацыю пра Беларусь.
"Беларусь-ТБ" - гэта кругласутачны дзяржаўны і некамерцыйны тэлеканал, які вяшчае за межы сваёй краіны і забяспечвае інфармацыйную сувязь этнічных беларусаў з гістарычнай радзімай. Вяшчанне ажыццяўляецца на беларускай і рускай мовах. Мэты тэлеканала "Беларусь-ТБ" - гэта пашырэнне беларускай інфармацыйнай прысутнасці на постсавецкай прасторы і ў свеце, фарміраванне пазітыўнага іміджу і ўмацаванне аўтарытэту Рэспублікі Беларусь на міжнароднай арэне.
Тэлеканал "Беларусь-ТБ" уваходзіць у структуру Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь, у складзе якой таксама тэлеканалы "Першы Нацыянальны", "ЛАД", пяць абласных тэлерадыёаб’яднанняў, Першы Нацыянальны канал Беларускага радыё, радыёканал "Культура", радыёстанцыі “Беларусь”, "Сталіца", "Радыус-FM".
У эфіры максімальна прапанаваны інфармацыйныя і інфармацыйна-аналітычныя праграмы, сацыяльна-палітычныя праекты, дакументальныя фільмы, гісторыя і культура беларускага народа, спорт, музычна-забаўляльныя і дзіцячыя праграмы, кінапаказ - лепшае ад найбуйнейшых беларускіх вытворцаў тэле-, кіна- і відэапрадукцыі.
Першапачаткова праграмы тэлеканала "Беларусь-ТБ" распаўсюджваліся праз спадарожнік Intelsat 904. З 7 мая 2007 года праграмы беларускага канала рэтранслююцца з дапамогай спадарожніка "Экспрэс-АМ22", які забяспечвае сувязь і вяшчанне на тэрыторыі Расіі (ад Калінінграда да Урала), краін СНД, Еўропы, Блізкага Усходу і Паўночнай Афрыкі.
Тэхнічныя параметры для прыёму канала "Беларусь-ТБ" са спадарожніка "Экспрэс-АМ22":
53° усходняй даўжыні, прыёмная частата - 11161 МГц, палярызацыя - вертыкальная,
сімвальная скорасць (symbol rate) - 5787 Кс/с, FEC - 3/4.
Тэхнічныя параметры для прыёму канала "Беларусь-ТБ" са спадарожніка "Galaxy 19":
97º W, прыёмная частата - 11898 MHz, палярызацыя - V,
сімвальная скорасць (symbol rate) - 22,000 Msymbol/s, мадуляцыя - QPSK, FEC - 3/4.
Тэлеканал "Беларусь-ТБ" мае ліцэнзію на ажыццяўленне вяшчання на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі. Праграмы тэлеканала "Беларусь-ТБ" можна глядзець у прамым эфіры і ў Інтэрнеце на сайце Белтэлерадыёкампаніі www.tvr.by.
Згодна з вынікамі даследаванняў беларускіх і расійскіх сацыёлагаў, тэлеканал "Беларусь-ТБ" вельмі папулярны ў тых рэгіёнах, дзе ён уключаны ў пакеты кабельных сетак. Выбар тэлегледачоў можна растлумачыць "сацыяльна адказным" напрамкам праграм тэлеканала, які не страціў дзіцячага, асветніцкага, сацыяльна-палітычнага вяшчання.
Тэлеканал "Беларусь-ТБ" названы падзеяй года ў інфармацыйнай прасторы Еўразіі на восьмым Еўразійскім Тэлефоруме, які праходзіў 9-13 лістапада 2005 года ў Маскве. Белтэлерадыёкампанія была ўзнагароджана спецыяльным дыпломам за фарміраванне адзінай інфармацыйнай прасторы Еўразіі і спецыяльным памятным медалём.
За серыю інфармацыйных матэрыялаў пра Саюзную дзяржаву тэлеканала "Беларусь-ТБ" адзначаны спецыяльным дыпломам і знакам пераможцы на конкурсе журналісцкіх прац "Беларусь-Расія. Крок у будучыню", які праводзіўся Пастаянным камітэтам Саюзнай дзяржавы па выніках 2005 года.
28 сакавіка 2008 года тэлеканал "Беларусь-ТБ" пачаў вяшчанне на спадарожніку Galaxy 19 (97°W), сігнал якога распаўсюджваецца на тэрыторыі Паўночнай Амерыкі. З гэтага моманту ўладальнікі больш чым 2 мільёнаў антэн у ЗША і Канадзе, а таксама жыхары Мексікі, Гватэмалы, Кубы, Дамініканскай Рэспублікі, Пуэрта-Рыка атрымалі магчымасць глядзець праграмы беларускага канала.
Вяшчанне "Беларусь-ТБ" ажыццяўляецца ў рамках сэрвісу WorldTV кампаніі GlobeCast. Акрамя беларускага канала, WorldTV распаўсюджвае больш за 200 міжнародных і радыёканалаў на 35 мовах з 42 краін свету.
У 2009 годзе Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь падпісала дагавор з Russian Media Group, LLC (Нью-Джэрсі) аб распаўсюджванні тэлеканала "Беларусь-ТБ" у Злучаных Штатах Амерыкі. З 15 красавіка гледачы пакета "RTN Platinum" змогуць глядзець беларускія праграмы.
"RTN Platinum" - пакет з васьмі рускамоўных тэлевізійных каналаў, якія распаўсюджваюцца кампаніяй Russian Media Group, LLC кругласутачна. У цяперашні момант ён уключае ў сябе "RTN", "RTN+", "Першы канал" (Расія), "РТР-Планета", "Весткі", "Ізраіль Плюс", "Рускі Свет", "Беларусь-ТБ" і чатыры каналы радыё.
Падпісчыкі "RTN Platinum" ёсць у 1100 гарадах 39 штатаў. Больш за ўсё гледачоў пражывае ў Нью-Йорку, Нью-Джэрсі, Лос-Анжэлесе, Чыкага, Сан-Францыска, Філадэльфіі, Бостане.
Тэлеканал "Беларусь-ТБ" працягвае работу па пашырэнні вяшчання ў кабельных сетках у замежных краінах і, адпаведна, павелічэнні сваёй глядацкай аўдыторыі.
На сённяшні дзень патэнцыйная аўдыторыя тэлеканала "Беларусь-ТБ" складае прыкладна 220 мільёнаў тэлегледачоў.
|
|
 |
20.10 "Адзінокае неба". Лірычная камедыя (Расія). 4-я серыя. 21.00 Панарама. 21.55 "Права на памілаванне". Вострасюжэтны дэтэктыў (Расія- Украіна). 3-я серыя.
|
 |