|
|
 |
| |
|
вытворчасць: Рамантычная рэтракамедыя, Германія-ЗША, 2003 г.
Рэжысёр: Пейтан Рыд.
У ролях: Рэне Зелвегер, Эван МакГрэгар, Дэвід Хайд Пірс, Сара Полсан, Рэйчэл Дратч, Джэк Плотнік, Тоні Рэндал і інш.
|
|
| |
Пра фільм
Искрамётная, поўная гумару і сюрпрызаў, рэтракамедыя ў стылі 60-х гадоў пра гісторыю ўзаемаадносін пісьменніцы-феміністкі Барбары Новак, якая паставіла на каханні крыж, і адчайнага бабніка, журналіста Кэтчэра Блока, які даўно ўжо адмовіўся ад кахання дзеля сексу.
Бландзінка Барбара Новак напісала кнігу і прывезла яе ў Нью-Йорк. Далікатны выгляд дзяўчыны ўвёў ў зман прыдзірлівых саветнікаў аднаго з найбуйнейшых выдавецтваў - яны не ўгледзелі ў чароўнай дзяўчыне, падобнай да Барбі, пагрозу ўсім мужчынам.
"К чорту каханне!" - абвяшчае Барбара ў сваёй кнізе і раіць прадстаўніцам прыгожага "прыгнечанага" полу выкінуць з галавы рамантычную бязглуздзіцу, замяніўшы яе шакаладам. Мужчыны патрэбныя толькі для сексу, а галоўнае для жанчын - кар'ера і раўнапраўе! Кніга за месяц становіцца бестселерам, мільёны жанчын усіх краін і ўзростаў зачытваюцца ёю і строяць чароўныя планы.
А тым часам у рэдакцыі папулярнага мужчынскага часопіса ўмяшацца ў справу вырашае журналіст Кэтчэр Блок. Не ведаючы паражэнняў у нялёгкай справе заваявання жаночых сэрцаў, белазубы прыгажун збіраецца выкрыць Барбару, выцягнуўшы на суд абураных яе кнігай мужчын "брудную бялізну" дзяўчыны. А заадно і акруціць даверлівую правінцыялку, даказаўшы тым самым усяму свету, што мара любой жанчыны - каханне і замужжа, а зусім не кар'ера.
Але разлічаны да дробязяў мудрагелісты план нечакана дае збой, а сам Кэтчэр аказваецца ўцягнуты ў няпростую гульню, якую вядзе наіўная з выгляду Барбара, якая даверліва лыпае вейкамі і складвае губкі банцікам у лепшых традыцыях Рэне Зелвегер...
Узнагароды
Прыз Таварыства кінакрытыкаў Фенікса (Phoenix Film Critics Society Awards) за лепшыя касцюмы, намінацыі ў катэгорыях: "Лепшая музыка", "Лепшая работа мастака-пастаноўшчыка", "Лепшы фільм года" (ЗША, 2004 г.)
Рамантычная рэтракамедыя "К чорту каханне!" у суботу 28 жніўня ў 21.40 на Першым.
|
|
 |
15.40 Каробка перадач. 16.10 Эпоха. Падзеі і людзі. 16.55 Меладраматычны серыял "Маруся" (Украіна).
Залатая калекцыя савецкага кінематографа. Камедыйная меладрама "Афоня"
(СССР, 1975 г.)
Бурны тэмперамент Афоні не дае хлопцу спакою, а яго начальству пастаянна прыходзяць паперы з міліцыі. Так мінае дзень за днём, пакуль аднойчы не сустракаецца на яго шляху маладзенькая дзяўчына, якая ўлюбляецца ў Афоню і прымае яго менавіта такім, які ён ёсць...
Рэжысёр - Г.Данелія. У ролях: Л.Кураўлёў, Я.Сіманава, Я.Лявонаў, Б.Брандукоў, В.Талызіна, У.Басаў, М.Парфёнаў, Н.Русланава, Р.Куркіна, Н.Маслава, С.Крамараў, М.Грынько, М.Грабе. |
|
 |