![]() |
||||||
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
|||||||||||||
![]() |
Прэм'ера на канале
Сюжэт Фін - знакаміты фатограф. Яго працы ўпрыгожваюць лепшыя галерэі і вокладкі часопісаў па ўсім свеце. Жыццё б'е ключом, бо ён - сапраўдная зорка арт-сцэны. Фін вельмі заняты: спіць мала, працуе шмат, увесь час слухае плэер і гаворыць па мабільным тэлефоне, але ў сэрцы жыве трагічная пустата.Неяк, адправіўшыся на здымкі ў Палерма, ён разумее, што не можа пакінуць горад - тут павінна здарыцца нешта важнае. І яно здараецца. Таямнічы незнаёмец спрабуе забіць фатографа, выпусціўшы ў яго стралу з лука. Раптам з ім пачынае адбывацца штосьці невытлумачальнае, ажываюць старажытныя фрэскі, мастацтва зліваецца з рэальнасцю. Фін нібыта апускаецца на самае дно пекла. Зразумець, што ўсё гэта значыць, дапаможа Фіну новае каханне - цудоўная і загадкавая мастачка Флавія, якая рэстаўрыруе старажытную фрэску, якая паказвае Смерць… УзнагародыПрэмія "Burgas Municipality Award 'Silver Sea-Gull'" на міжнародным кінафестывалі ў Сафіі (Балгарыя, 2009 г.)Намінацыя на "Залатую пальмавую галінку" Канскага кінафестывалю (Францыя, 2008 г.) Намінацыя на Нацыянальную кінапрэмію Германіі ў катэгорыі "лепшы мантаж" (2008). Прэм'ера на Першым "Здымкі ў Палерма" ў нядзелю, 24 ліпеня ў 22.05 на Першым. |
![]() |
Зараз у эфіры 14.02 Дакументальна-біяграфічны цыкл "Мая праўда" (Украіна). Фільм "Ціна Кандэлакі". Далей у эфіры 15.00 Навіны. 15.15 Навіны рэгіёну.
|
![]() |
||||||||||||||||