Белтэлерадыёкампанія
БЕЛРУСENG
 Мабільная версія  RSS  Facebook  Twitter  Блогi
субота, 4 лютага 2012 г.
Курсы валют
USD
8430
EUR
11070
RUB
279
www.tvr.by
Надрукаваць   дабавіць у Выбранае

Прэм'ера на канале

 
ХУЛІГАНЫ
"Хуліганы"

вытворчасць: Крымінальная драма, ЗША-Вялікабрытанія, 2005 г.
Рэжысёр: Лексі Александэр.
У ролях: Ілайджа Вуд, Чарлі Ханэм, Клэр Фарлані, Марк Уорэн, Лео Грэгары, Генры Гудман, Джэф Бел, Рэйф Спол.

 

Пра фільм

Аўтарам фільма субкультура футбольных фанатаў цікавая ў першую чаргу як соцыум, у якім хлопчыкі становяцца мужчынамі. Ва ўсіх футбольных клубаў Вялікабрытаніі ёсць свае фірмы, але ў кожнай фірмы адна мэта - быць самай страшэннай і паважанай групоўкай у краіне, не важна, што для гэтага спатрэбіцца. Героі фільма толькі "ў фірме" адчуваюць сябе абароненымі. Але самае галоўнае - кожны адчувае, што не толькі "фірма" гатовая прыйсці яму на дапамогу, але і ён сам заўсёды гатовы выручыць сваіх.

Сюжэт

Студэнт факультэта журналістыкі Мэт Бакнер адлічаны з Гарварда за злачынства, якога ён не ўчыняў. На яго шматабяцальнай кар'еры можна паставіць крыж, яго будучыня выглядае зусім не радасна. У пошуках прыстанку ён бяжыць у Лондан да сваёй замужняй сястры Шэнан. Яе муж Стыў знаёміць Мэта са сваім малодшым братам Пітам. Пасябраваўшы з Пітам, Мэт адкрывае для сябе свет футбольных фанатаў, а таксама даведвацца аб таямніцах і інтрыгах футбольнай фірмы - групоўкі футбольных хуліганаў. Піт і яго верныя сябры стварылі "Эліту Зялёнай вуліцы", групу заўзятых фанатаў клуба "Уэст-Хэм Юнайтэд". Тут Мэт знаходзіць новых сяброў і новыя непрыемнасці. Ён аказваецца ў кампаніі футбольных фанатаў, гатовых на алтар сваёй страсці кінуць любую ахвяру. Назіраючы за ўсім гэтым насіллем, Мэт пачынае адчуваць у сабе тую ўладу, якой яму заўсёды не хапала. Але разбуральны ланцужок падзей вымушае Мэта абдумаць кошт сваіх дзеянняў і пераасэнсаваць сваю будучыню…

Узнагароды
Галоўную ролю ў фільме бліскуча сыграў Ілайджа Вуд, знакаміты Фрода з "Уладар кольцаў".
Прыз Міжнароднага кінафестывал ў Малібу за лепшы фільм фестывалю (ЗША, 2005).
Прыз Фестывалю жаночага кіно за лепшы мастацкі фільм (ЗША, Каліфорнія, 2005).
Спецыяльны прыз журы Фестывалю незалежнага кіно South By Southwest (Остын, ЗША, 2005).

Крымінальная драма "Хуліганы" ў суботу, 12 чэрвеня ў 23.25 на Першым.
Зараз у эфіры
02.10 Дзень спорту.
КампаніяАгенцтва навінРэкламаТэлебачаннеРадыёПраектыЗваротная сувязь
© Белтэлерадыёкампанія, 2000-2011

Усе правы абаронены.
Афіцыяльны сайт распрацаваны і суправаджаецца Дырэкцыяй інтэрнет-вяшчання Белтэлерадыёкампаніі.

webmaster@tvr.by | internet@tvr.by