Белтэлерадыёкампанія
БЕЛРУСENG
 Мабільная версія  RSS  Facebook  Twitter  Блогi
субота, 4 лютага 2012 г.
Курсы валют
USD
8430
EUR
11070
RUB
279
www.tvr.by
Надрукаваць   дабавіць у Выбранае

Прэм'ера на канале

 
НЕЗНАЁМЦЫ
"Незнаёмцы"

вытворчасць: Трылер, ЗША, 2008 г.
Рэжысёр: Браян Берціна.
У ролях: Ліў Тайлер, Скот Спідман, Глен Хоўертан, Джэма Уорд, Кіп Вікс, Лаура Маргуліс, Алекс Фішэр, Пітэр Клейтан-Люк, Джордан Ор.

 

Пра фільм

У аснову фільма ляглі рэальныя падзеі, вядомыя як "разня ў Кэдзі". 11 красавіка 1981 года ў гэтым глухім горным мястэчку ў паўночнай Каліфорніі трое невядомых уварваліся ў бунгала і забілі 36-гадовую Глену Шарп, яе 15-гадовага сына Джона і 17-гадовую Дану Уінгейт. Цела 13-гадовай дачкі Глены Шарп было знойдзена толькі праз тры гады за 95 міляў ад месца здарэння. Курортны гарадок прыйшоў з таго часу ў заняпад, а злашчасная "хаціна № 28" была спецыяльна разабрана ў 2004 годзе з-за наплыву ахвотнікаў за прывідамі. Забойства застаецца не раскрытым дагэтуль.
"Незнаёмцы" не спрабуюць дасканала прайграваць жудасныя падзеі, якія адбыліся амаль сорак гадоў таму. Місія здымачнай каманды - ва ўзнаўленні не дакументальных дэталяў, а пазачасавай атмасферы небяспекі, якая раптам узнікла з цішыні і спакою. Сюжэт дзёрзка і даходліва нагадвае, што з людзьмі часам здараюцца жудасныя рэчы. І ў гэтым няма ніякай прычыны і следства, проста яны павінны здарыцца. Увесь жах, які адбываецца ў добрую траціну экраннага часу, адчуваецца амаль што фізічна, а твар зла так да канца і застаецца за кадрам...

Сюжэт
Пасля шумнай вясельнай вечарынкі ў сяброў Крысцен і Джэймс едуць у ціхі загарадны гарадок. Маладыя людзі арандуюць невялікі дом у прыгожым аддаленым ад цывілізацыі месцы. Але першай жа ноччу іх сон перарывае гучны стук у дзверы. У дом урываюцца трое невядомых у масках. Злачынцы пачынаюць жорсткую гульню. Паблізу няма нікога, хто мог бы прыйсці на дапамогу. Крысцен і Джэймс могуць спадзявацца толькі на сябе. Паміж забойцамі і ахвярамі ідзе барацьба не на жыццё, а на смерць. І хто ў ёй пераможа - невядома...

Узнагароды
2 прэміі на штогадовай цырымоніі ўзнагароджання лепшых фільмаў жахаў Fuse Fangoria Chainsaw Awards, якія прысуджаюцца часопісам Fangoria, прысвечаным свету жахаў, і тэлеканалам Fuse (ЗША, 2009 г.)
Намінацыя на прэмію "Сатурн" Амерыканскай акадэміі навукова-фантастычных фільмаў у катэгорыі "лепшы фільм жахаў", (ЗША, 2009 г.) Намінацыя на прэмію "Імперыя" ў катэгорыі "лепшы фільм жахаў" (Вялікабрытанія, 2009 г.)
3 намінацыі на прэмію "Выбар моладзі" ў катэгорыях: "лепшы фільм жахаў/трылер", "лепшы акцёр" (Скот Спідман) і "лепшая актрыса" (Ліў Тайлер) (ЗША, 2009).

Трылер "Незнаёмцы" ў аўторак, 8 чэрвеня ў 22.55 на Першым.
Зараз у эфіры
02.10 Дзень спорту.
КампаніяАгенцтва навінРэкламаТэлебачаннеРадыёПраектыЗваротная сувязь
© Белтэлерадыёкампанія, 2000-2011

Усе правы абаронены.
Афіцыяльны сайт распрацаваны і суправаджаецца Дырэкцыяй інтэрнет-вяшчання Белтэлерадыёкампаніі.

webmaster@tvr.by | internet@tvr.by