|
|
 |
| |
|
вытворчасць: Спартыўная драма, ЗША-Германія, 2006 г.
Рэжысёр: Віктар Сальва.
У ролях: Скот Мехлавіц, Нік Нолці, Эмі Смарт, Цім Дзікей, Эштан Холмс, Пол Уэслі, Б.Дж. Брыт, Агнес Брукнер, Том Таранціні, Беатрыс Разенблат.
|
|
| |
Пра фільм
Фільм "Мірны воін" заснаваны на аўтабіяграфічнай кнізе Дэна Мілмена "Шлях Мірнага воіна" - гэта гісторыя пра сілу чалавечага духу.
Дэн Мілмен - вядомы атлет, чэмпіён свету, трэнер ва універсітэце, інструктар баявых мастацтваў і прафесар каледжа. Яго кнігі, уключаючы "Падарожжа Сакрата", "Шлях Мірнага воіна" і "Жыццё, якое Вы нарадзіліся пражыць" натхняюць мільёны чытачоў больш чым на 29 мовах. Семінары, ідэі і трэнінгі Дэна паўплывалі на людзей розных узростаў і прафесій, у тым ліку лідэраў у сферах здароўя, псіхалогіі, адукацыі, бізнесу, палітыкі, спорту, вольнага часу і мастацтваў.
Сюжэт
Дэн Мілмен - адораны малады гімнаст, які марыць перамагчы на Алімпіядзе. У яго жыцці ёсць усё - сябры, спартыўныя ўзнагароды, хуткія матацыклы, дзяўчаты і вечарынкі. Аднак многае мяняе сустрэча з загадкавым незнаёмцам Сакратам. Стаўшы яго трэнерам і духоўным настаўнікам, Сакрат дапамагае Дэну перажыць сур'ёзную траўму і па-новаму зірнуць на сябе і навакольны свет...
Фільм тыдня "Мірны воін" у суботу, 15 мая ў 21.40 на Першым.
|
|
 |
15.40 Каробка перадач. 16.10 Эпоха. Падзеі і людзі. 16.55 Меладраматычны серыял "Маруся" (Украіна).
|
 |