Белтэлерадыёкампанія
БЕЛРУСENG
 Мабільная версія  RSS  Facebook  Twitter  Блогi
аўторак, 7 лютага 2012 г.
Курсы валют
USD
8370
EUR
10940
RUB
277
www.tvr.by
Надрукаваць   дабавіць у Выбранае

Прэм'ера на канале

 
ЗАМАХ
"Замах"

вытворчасць: Ваенны дэтэктыў, Беларусь-Расія, 2010 г.
Аўтар сцэнарыя: Глеб Шпрыгаў.
Рэжысёр-пастаноўшчык: Аляксандр Яфрэмаў.
Аператар-пастаноўшчык: Аляксандр Рудзь.
Мастак-пастаноўшчык: Аляксандр Чартовіч.
Кампазітар: Віктар Капыцька.
У ролях: Даніла Казлоўскі, Аліна Сяргеева, Дзмітрый Пяўцоў, Аляксандр Фяклістаў, Аляксей Шлямін, Станіслаў Дужнікаў, Магдалена-Ганна Гурска, Владас Багдонас, Павел Дэлонг, Іван Мацкевіч, Анатоль Цярпіцкі, Ігар Сігаў.

 

Пра фільм

"Замах""Замах" - гэта сумесны праект Белтэлерадыёкампаніі, "Беларусьфільма" і расійскай кінакампаніі "Арт Сінема Груп". У аснове сюжэта серыяла - гісторыя гібелі генерала Івана Чарняхоўскага. Побач з яго аўтамабілем разарвалася бомба. Дагэтуль невядома: было гэта замахам або фатальнай выпадковасцю? Праўда, серыял "Замах" з рэальнымі падзеямі звязаны толькі апасродкавана. Размова ўсё-такі ідзе пра выдуманую асобу - нейкага генерала Данілава, якога іграе народны артыст Расіі Дзмітрый Пяўцоў.
Гэта ўжо другі пасля серыяла "Спайпер" сумесны праект вядомага беларускага рэжысёра Аляксандра Яфрэмава і зоркі расійскага тэатра і кіно Дзмітрыя Пяўцова. У карціне заняты таксама расійскія акцёры: Даніла Казлоўскі, Аляксандр Фяклістаў, а з беларускіх - Павел Харланчук, Ігар Сігаў, Анатоль Цярпіцкі, Іван Мацкевіч.

Сюжэт

"Замах"Гісторыя пачынаецца перад Вялікай Айчыннай вайной. Джан і капітан Чырвонай Арміі Яўген Косцін кахаюць адно аднаго. Але ў дзяўчыну таксама закаханы генерал Данілаў, які становіцца сапернікам капітана Косціна. 22 чэрвеня 1941 года пачынаецца вайна. Горад, дзе жыве Джан, захопліваюць гітлераўцы. Дывізія генерала Данілава адыходзіць з баямі ўглыб краіны. Косцін паранены ў баі, але на перадавой яму ўдаецца пераапрануцца ў мундзір нямецкага афіцэра. Скарыстаўшыся дакументамі забітага гітлераўца, Косцін пераадольвае сотні вёрст і дабіраецца да горада, у якім засталася Джан, але там ён аказваецца ў палоне. Супрацоўнік Абвера Чартоў, даведаўшыся пра адвагу Косціна, вырашае завербаваць яго. Косцін вымушаны прыняць прапанову Чартова і прайсці курс абучэння ў разведшколе, каб хоць такім спосабам вырвацца з палону і адшукаць Джан.
У 1944 годзе генерал Данілаў па-майстэрску праводзіць ваенную аперацыю, і родны горад Джан дастаецца яго войскам неразбураным. Данілаў знаходзіць у ім стары дом, сад, дзяўчыну, якую ён кахае. Але Джан ужо не тая, ранейшая. Данілаў не ведае, што за гады акупацыі Джан перажыла шмат выпрабаванняў
"Замах" У дні, калі войскі Данілава вызвалялі ад ворага горад Джан, у галоўнае ўпраўленне контрразведкі СМЕРШ прыходзіць шыфроўка з гітлераўскага тылу. Агент НКУС Макс паведамляе, што рыхтуецца замах на генерала Данілава. Апошняе паведамленне ад Макса савецкая разведка атрымала ў канцы 1941 года. Макс не выходзіў на сувязь амаль тры гады. Яго лічылі выкрытым. Новае паведамленне Макса савецкія разведчыкі прымаюць за абвераўскую правакацыю. Для расследавання гэтай загадкавай і небяспечнай справы генерал ДБ адпраўляе ў стаўку Данілава маёра Агальянца і лейтэнанта Штэйнбаха.
Войскі генерала Данілава прабіраюцца да межаў Прусіі. Немцы не могуць спыніць прасоўвання. Удалы замах на Данілава дасць ворагу шанц на перагрупоўку сіл. Аперацыяй па знішчэнні генерала Данілава займаюцца некалькіх немцаў пад кіраўніцтвам Чартова, здрадніка, які валодае здольнасцю вытрымана і амаль бяспройгрышна мадэляваць сітуацыі, прадбачачы дзеянні саперніка або ахвяры…

Факты

Здымкі беларуска-расійскага серыяла "Замах" прайшлі на вуліцах Мінска, у доме-музеі Якуба Коласа, у Гродне і ў старажытнай сядзібе Свяцк. Менавіта ў Свяцку здымалі эпізоды стральбы і пагоні, калі група дыверсантаў Абвера нападае на штаб генерала Данілава.
У карціне шмат трукаў. Напрыклад, пагоні на старажытных аўто. Выконваюць іх маскоўскія каскадзёры. Дзмітрый Пяўцоў, як заўсёды знаходзіцца ў выдатнай спартыўнай форме, многія трукі выконваў сам.
Падчас падрыхтоўкі карціны аўтары вывучалі мноства дакументаў, у прыватнасці, мемуары Маера - нямецкага шпіёна, які рыхтаваў замахі на Сталіна, Чэрчыля і Рузвельта ў Тэгеране ў 1943 годзе. Яны і дапамаглі стварыць вобраз здрадніка Чартова.

Прэм'ера ваеннага дэтэктыва "Замах" у сераду 5 мая ў 19.55 на Першым.
Зараз у эфіры
15.40 Каробка перадач.
Далей у эфіры
16.10 Эпоха. Падзеі і людзі.
16.55 Меладраматычны серыял "Маруся" (Украіна).
КампаніяАгенцтва навінРэкламаТэлебачаннеРадыёПраектыЗваротная сувязь
© Белтэлерадыёкампанія, 2000-2011

Усе правы абаронены.
Афіцыяльны сайт распрацаваны і суправаджаецца Дырэкцыяй інтэрнет-вяшчання Белтэлерадыёкампаніі.

webmaster@tvr.by | internet@tvr.by