БеларускiБЕЛРусскийРУСEnglishENG
    На галоўную     Карта сайта     Напісаць пісьмо
  PDA-версія  PDA-версія   Версія для мабільнага  Версія для мабільнага
Белтэлерадыекампанiя      
Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь
www.tvr.by » Тэлебачанне » Першы канал » Прэм'ера на канале
Надрукаваць дабавіць у Выбранае

Прэм'ера на канале

 
КРОМАЎ
"Кромаў"

вытворчасць: Гістарычная драма, Расія, 2009 г.
Рэжысёр: Андрэй Разянкоў.
Акцёры: Уладзімір Удавічэнкаў, Ксенія Куцепава, Амалія Мардвінава, Міхаіл Гаравой, Андрэй Рудзенскі, Юрый Сцяпанаў, Ігар Гордзін, Альберт Філозаў, Сяргей Юшкевіч, Кацярына Васільева, Юозас Будрайціс, Віле Хаапасала, Юрый Саломін, Валерый Барынаў, Аляксандра Плэж.

 

Пра фільм

"Кромаў" "Кромаў" - гэта драма часоў грамадзянскай рэвалюцыі пра рускага аташэ, якому даручылі буйную суму грошай. За мяжой яны павінны былі быць выдаткаваныя на ваенныя патрэбы рускай арміі. Ён быў салдатам і застаўся адданы Радзіме - нават калі перастала існаваць краіна, якой ён прысягаў. Яму не давялося праліць кроў за цара і Айчыну на франтах сусветнай вайны, але лёс прыгатаваў палкоўніку Аляксею Кромаву іншае выпрабаванне - на вернасць краіне, якая яго адрынула, і народу, які ад яго адвярнуўся. Прататыпам галоўнага героя з'яўляецца граф Аляксей Аляксеевіч Ігнацьеў, ваенны агент Расійскай імперыі ў Францыі.

Сюжэт

1916 год. Парыж. Палкоўнік Аляксей Кромаў прызначаны ваенным аташэ Расійскай імперыі ў Францыі. Яго асноўнай задачай становіцца арганізацыя паставак для рускай арміі. З гэтага моманту ён - аднаасобны захавальнік і распарадчык нечуванай сумы, двухсот пяцідзесяці мільёнаў рублёў золатам. Аднак рэвалюцыйная віхура ў Расіі раптоўна мяняе лёс палкоўніка: пасля адрачэння Гасудара і падзення Часовага ўрада Кромаў застаецца ў баку, а даручаныя яму мільёны становяцца аб'ектам вялікага палявання. Яму было дастаткова аднаго росчырка пяра, каб 250 мільёнаў золатам сталі яго асабістым набыткам. Але палкоўнік вырашыў, што павінен захаваць грошы і вярнуць іх Расіі, як толькі скончыцца смутны час. Кромаў адхіліў прывабныя прапановы, не звяртаў увагі на пагрозы, ігнараваў угаворванні ўсіх паляўнічых за грашыма. Ён не пайшоў на здзелку з сумленнем нават дзеля выгады блізкіх людзей. Былому ваеннаму аташэ не хапала для гэтага самай дробязі - таго, што называецца "схільнасцю да кампрамісу", а сам ён называў "подласцю". Але гэтае рашэнне абыдзецца яму дорага. Сябры здрадзяць, блізкія адракуцца, а жыццё той адзінай, што засталася побач, апынецца пад пагрозай - перш, чым лёс вырашыць, каму дастануцца рускія мільёны...

Фільм тыдня "Кромаў" ў суботу, 1 мая ў 21.40 на Першым.
Зараз у эфіры
14.02 Дакументальна-біяграфічны цыкл "Мая праўда" (Украіна). Фільм "Ціна Кандэлакі".
Далей у эфіры
15.00 Навіны.
15.15 Навіны рэгіёну.
КампаніяАгенцтва навінРэкламаТэлебачаннеРадыёПраектыЗваротная сувязь
© Белтэлерадыёкампанія, 2000-2010

Усе правы абаронены.
Афіцыяльны сайт распрацаваны і суправаджаецца Дырэкцыяй інтэрнет-вяшчання Белтэлерадыёкампаніі.

webmaster@tvr.by | internet@tvr.by