|
|
 |
| |
|
вытворчасць: Ваенная любоўная драма, Расія, 2006 г.
Рэжысёр: Міхаіл Сягал.
Акцёры: Арцём Драбкін, Аляксей Ісаеў.
|
|
| |
Пра фільм
Фільм "Франц + Паліна" аб страшнай вайне і немагчымым каханні беларускай дзяўчыны і маладога эсэсаўца. Сцэнарыем да яго стала рэальная гісторыя, напісаная пісьменнікам-франтавіком Алесем Адамовічам.
Хоць дзеянне адбываецца ў ваенным 1943 годзе, у карціне няма баявых дзеянняў, і гучыць усяго некалькі стрэлаў. Асаблівы характар кінааповесці надае тое, што галоўны герой Франц, вымушаны хавацца і ад немцаў, і ад рускіх, і ад уласаўцаў, выдае сябе за нямога беларускага хлопца, брата Паліны.
Сюжэт
1943 год. Нямецкія салдаты расквартыроўваюцца ў беларускай вёсцы, дзе зусім юны, не паспеўшы яшчэ пранікнуць фашысцкімі ідэямі Франц улюбляецца ў дачку сваёй гаспадыні, 16-гадовую Паліну. Калі паступае загад спаліць вёску, Францу прыходзіцца зрабіць выбар паміж ваенным абавязкам і каханнем...
Узнагароды
Прыз за лепшую жаночую ролю (Святлана Іванова), спецыяльны дыплом журы творчаму дуэту рэжысёра Міхаіла Сягала і аператара Максіма Трапо за ўвасабленне ваеннай прозы А. Адамовіча на XV адкрытым фестывалі кіно краін СНД і Балтыі "Кінашок" (2007).
III кінафестываль "Балтыйскія дэбюты": спецыяльны прыз журы Святлане Івановай "За псіхалагічна дакладны і пачуццёвы вобраз жаноцкасці ў гады вайны" (2007).
Спецыяльны дыплом кінапрэсы, прыз імя народнага артыста СССР Віктара Турава "За лепшы дэбют" і прыз імя заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Юрыя Марухіна "За лепшую аператарскую працу" на XIII Мінскім міжнародным кінафестывалі "Лістапад-2006".
Фільм тыдня "Франц + Паліна" ў суботу, 24 красавіка ў 22.35 на Першым.
|
|
 |
15.40 Каробка перадач. 16.10 Эпоха. Падзеі і людзі. 16.55 Меладраматычны серыял "Маруся" (Украіна).
|
 |