Белтэлерадыёкампанія
БЕЛРУСENG
 Мабільная версія  RSS  Facebook  Twitter  Блогi
аўторак, 7 лютага 2012 г.
Курсы валют
USD
8370
EUR
10940
RUB
277
www.tvr.by
Надрукаваць   дабавіць у Выбранае

Прэм'ера на канале

 
ВЯЛІКАЯ ВАЙНА
"Вялікая вайна"

вытворчасць: ТАА "Стар Медыя Про", 2010 г.
Рэжысёр: Ганна Граждан.
Сцэнар: Арцём Драбкін, Аляксей Ісаеў.
Аператар: Міця Кіпцілы.
Кампазітар: Барыс Кукоба.

 

Пра фільм

Да 65-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне Першы пачынае паказ дакументальнага цыкла "Вялікая вайна".
Праект "Вялікая вайна" распавядае пра найбольш значныя падзеі і бітвы Вялікай Айчыннай. Апавяданне ахоплівае ўвесь перыяд вайны - з дня ўварвання нямецкіх войскаў на тэрыторыю Савецкага Саюза да Дня Перамогі 9 мая 1945 года.
У фільме падрабязна разглядаюцца прычыны паражэння Чырвонай арміі ў першыя дні вайны, стратэгічныя і тактычныя рашэнні савецкага камандавання. Асаблівая ўвага нададзена тэхнічнаму абсталяванню войскаў, малавядомым асаблівасцям вядзення баёў падчас розных перыядаў вайны тым ці іншым родам войскаў. Але самае галоўнае - фільм пра тое, якім чынам Чырвоная армія і савецкі народ здолелі акрыяць пасля паражэння 1941-42 гадоў, выстаяць і перамагчы.
Цыкл "Вялікая вайна" зроблены з выкарыстаннем 3D-анімацыі, якая ў спалучэнні з кінахронікай дазволіла ўзнавіць маштабнасць падзей і іх драматызм, даць неабходныя тлумачэнні, зразумелыя нават недасведчанаму ў пытаннях ваеннай гісторыі гледачу. Прымяненне пастановачнай рэканструкцыі ў спалучэнні са сродкамі камп'ютэрнай графікі дазваляе аднавіць тыя падзеі, якія не магла зафіксаваць кінахроніка.

Лічбы і факты
Праца над цыклам пачалася вясной 2009 года.
Непасрэдныя здымкі пачаліся летам 2009 года і праходзілі галоўным чынам у Крыме і Кіеве.
У складзе здымачнай групы працавалі 30 чалавек.
35 чалавек займаліся камп'ютэрнай графікай, якая з'яўляецца унікальным элементам цыкла: яна дазволіць гледачам да дробязяў убачыць падзеі тых гадоў.
У адной з серый фільма паказаны пераход немцаў цераз Дон на надзіманых лодках. Больш як 200 нямецкіх салдат удзельнічалі ў тых падзеях, і ўсе яны паказаны ў фільме. Убачыць такую маштабную карціну стала магчымым дзякуючы апошнім дасягненням камп'ютэрнай графікі. На самай справе ў кадры былі толькі 7 акцёраў.
Аднымі з самых складаных і працаёмкіх графічных эпізодаў сталі падзеі ў Сталінградзе. Некалькі тыдняў спатрэбілася аніматарам, каб паказаць увесь жах падзей - масіраваную нямецкую бамбардзіроўку, што ператварыла горад у руіны, смерць дзесяткаў тысяч жыхароў. Дзякуючы 3D-анімацыі гледачы змогуць убачыць усё да дробязяў. Дарэчы, самі здымкі праходзілі ў сучасным Валгаградзе, і ўжо потым аніматары "руйнавалі" адны будынкі і "стваралі" другія - усё так, як было падчас Вялікай Айчыннай вайны.
У кожным фільме цыкла ёсць шмат так званых стоп-кадраў: калі дзеянне спыняецца, і гледачы могуць паглядзець на падзеі з усіх бакоў. Напрыклад, у сцэне штурму дома ў Сталінградзе час раптам спыняецца: застываюць кулі, павісаюць языкі полымя. І камера на кароткія імгненні паказвае, што адбываецца ў нямецкай дывізіі, у войсках Чырвонай арміі, увесь антураж - усё тое, што немагчыма ўбачыць у працэсе бою, але што становіцца магчымым дзякуючы 3D-анімацыі.

22 красавіка, у чацвер, у 22.10 - першы фільм цыкла "Вялікая вайна" "Барбароса"
18 снежня 1940 года Адольф Гітлер падпісаў Дырэктыву № 21, вядомую сёння як план "Барбароса". Шырока распаўсюджана памылка, што нямецкія планы траплялі на стол Сталіна амаль адразу пасля іх падпісання. Насамрэч дакладную дату германскага нападзення савецкія разведчыкі назваць не змаглі. 22 чэрвеня 1941 года нямецкія войскі перасяклі мяжу СССР. Асноўныя сілы Чырвонай арміі знаходзіліся ўнутры краіны і не здолелі аказаць належнага супраціўлення ворагу. Усяму савецкаму народу, арміі і кіраўніцтву краіны трэба было напружыць усе сілы, каб выратаваць Радзіму. А нямецкае камандаванне разлічвала завяршыць ваенную кампанію ў Расіі ўсяго за тры-чатыры месяцы…

23 красавіка, у пятніцу, у 21.55 - фільм "Бітва за Маскву"
З першых дзён вайны сталіца СССР пачала рыхтавацца да абароны. Былі эвакуіраваны ўстановы і заводы, пасольствы і міністэрствы. У Маскву з Ленінграда, каб арганізаваць абарону і спыніць наступ фашыстаў, выклікалі маршала Жукава. Паводле плана нямецкай аперацыі "Тайфун" уся моц удару групы войскаў "Цэнтр" накіроўвалася на Маскву. Жукаву патрабаваліся рэзервы і час, якіх у яго не было. А нямецкія часці атрымлівалі падмацаванне. Пачаліся восеньскія дажджы, якія перашкаджалі абедзвюм арміям. 17 кастрычніка Маскву абвясцілі ў стане аблогі, і лозунг "Ні кроку назад" загучаў максімальна жорстка. 7 лістапада на Краснай плошчы адбыўся парад, з якога ваенныя часці ішлі прама на фронт. І адчайнае супраціўленне сіл Чырвонай арміі на ўсіх напрамках прымусіла германскае камандаванне прызнаць план акружэння Масквы нерэальным…

24 красавіка, у суботу, у 21.40 - фільм "Блакада Ленінграда"
8 верасня немцы выйшлі да Ладажскага возера, і Ленінград аказаўся адарваным ад "вялікай зямлі". Над яго жыхарамі навісла пагроза галоднай смерці...
Караблі Балтыйскага флоту, зеніткі, артылерыя і часці Чырвонай арміі абаранялі горад і "дарогу жыцця", якая пачала функцыянаваць пасля лютых маразоў. Шматразовыя спробы савецкага камандавання прарваць акружэнне поспеху не прынеслі. У горадзе паміралі людзі, але заводы працавалі. У лютым 1943 года Стаўка пачала рэалізацыю аперацыі "Іскра"…

25 красавіка, у нядзелю, у 22.10 - фільм "Сталінград"
28 чэрвеня 1943 года немцы ўзяліся за рэалізацыю плана "Блау". Фашысцкія войскі рваліся да каўказскай нафты. Каб забяспечыць гэты наступ, арміі Паўлюса трэба было захапіць Сталінград. Паўднёвы сектар савецкай абароны быў узяты. Але 6-я палявая армія Паўлюса, якая выйшла да Сталінграда, нечакана атрымала моцны адпор і спынілася. Сталінград трымаўся, а савецкае камандаванне ўжо рыхтавала план разгрому ўсёй варожай групоўкі...
Зараз у эфіры
15.40 Каробка перадач.
Далей у эфіры
16.10 Эпоха. Падзеі і людзі.
16.55 Меладраматычны серыял "Маруся" (Украіна).
КампаніяАгенцтва навінРэкламаТэлебачаннеРадыёПраектыЗваротная сувязь
© Белтэлерадыёкампанія, 2000-2011

Усе правы абаронены.
Афіцыяльны сайт распрацаваны і суправаджаецца Дырэкцыяй інтэрнет-вяшчання Белтэлерадыёкампаніі.

webmaster@tvr.by | internet@tvr.by