Белтэлерадыёкампанія
БЕЛРУСENG
 Мабільная версія  RSS  Facebook  Twitter  Блогi
аўторак, 7 лютага 2012 г.
Курсы валют
USD
8370
EUR
10940
RUB
277
www.tvr.by
Надрукаваць   дабавіць у Выбранае

Прэм'ера на канале

 
ДЗІКАЕ ПОЛЕ
"Дзікае поле"

вытворчасць: Драма, Расія, 2008 г.
Рэжысёр: Міхаіл Калатазішвілі.
У ролях: Алег Долін, Раман Мадзянаў, Аляксандр Ільін, Аляксандр Ільін-малодшы, Ірына Бутанаева, Уладзімір Яворскі, Канстанцін Быкаў, Юрый Сцяпанаў.

 

Пра фільм

"Дзікае поле" "Дзікае поле" - гэта фільм аб загінуўшай імперыі, на руінах і ўскраінах якой засталіся нікому не патрэбныя людзі. Нягледзячы ні на што, яны працягваюць існаваць у бязмежнай прасторы стэпу. Непрыкаянасць іх настолькі моцная, што нават смерць абыходзіць іх. Карціна знятая па сцэнарыі, напісаным яшчэ ў пачатку 1990-х знакамітым творчым дуэтам - Пятром Луцікам і Аляксеем Самарадавым. На жаль, аўтараў сцэнарыя няма ў жывых - Аляксей Самарадаў загінуў у 1994 годзе, Пётр Луцік памёр у 2000 годзе. Фільм стаў прыкметнай падзеяй у расійскім і еўрапейскім кінематографе, заваяваў вялікую колькасць прэстыжных кінаўзнагарод.

Сюжэт

Малады ўрач па імені Міця прыязджае на працу ў казахстанскі стэп. Яго новым домам становіцца пасёлак за дзвесце кіламетраў ад Алма-Аты. Мясцовыя жыхары пачынаюць прыходзіць да новага доктара не толькі па медыцынскую дапамогу. Яны расказваюць яму аб сваіх праблемах, радасцях і няшчасцях. Паступова Міця пранікаецца любоўю да аднавяскоўцаў. Сам галоўны герой чакае нявесту, якая павінна прыехаць да яго з вялікага горада. Неўзабаве дзяўчына сапраўды прыязджае, але, як аказваецца, ненадоўга…

Узнагароды
"Дзікае поле"Прэмія "Ніка" за лепшую музыку да фільма, за лепшую мужчынскую ролю (Алег Долін), за лепшую сцэнарную работу, за лепшую мужчынскую ролю другога плана (Раман Мадзянаў), 2008 г.
3 узнагароды Фестывалю ўсходнееўрапейскага кіно ў Котбусе: FIPRESCI, прыз Экуменічнага журы, Спецыяльнае ўпамінанне, Германія, 2008 г. Прыз Міжнароднай асацыяцыі падтрымкі Арт-кіно - ART CINEMA AWARD на 65-м Венецыянскім кінафестывалі, праграма "Гарызонты", 2008 г. Гран-пры Міжнароднага кінафестывалю ў Маракеш (Марока, 2008).
Гран-пры фестывалю, Прыз сімпатый гледачоў, Прыз за лепшую мужчынскую ролю (Алег Долін) на Фестывалі расійскага кіно ў Анфлёры (Францыя, 2008 г.)
Прыз "Сталкер" за лепшы ігравы фільм на Міжнародным фестывалі аб правах чалавека "Сталкер" у Маскве, 2008 г.
Прыз імя Мікаэла Тарывердыева "За лепшую музыку да фільма" (Аляксей Айгі). Прыз Гільдыі кіназнаўцаў і кінакрытыкаў (Міхаіл Калатазішвілі). Прыз імя Рыгора Горына "За лепшы сцэнарый" (Пётр Луцік і Аляксей Самарадаў) на Адкрытым расійскім фестывалі "Кінатаўр" у Сочы, 2008 г.
Прэмія "Белы Слон" Гільдыі кіназнаўцаў і кінакрытыкаў Расіі за лепшую музыку (Аляксей Айгі), за лепшую мужчынскую ролю (Алег Долін), за лепшы фільм (Міхаіл Калатазішвілі), за лепшы сцэнарый (Пётр Луцік і Аляксей Самарадаў), за лепшую мужчынскую ролю другога плана (Раман Мадзянаў), 2008 г.
Прэмія "Залаты Арол" за лепшую музыку (Аляксей Айгі), за лепшы ігравы фільм, за лепшы сцэнарый, 2008 г.

Прэм'ера драмы "Дзікае поле" ў суботу, 10 красавіка, у 21.40 на Першым!
Зараз у эфіры
15.40 Каробка перадач.
Далей у эфіры
16.10 Эпоха. Падзеі і людзі.
16.55 Меладраматычны серыял "Маруся" (Украіна).
КампаніяАгенцтва навінРэкламаТэлебачаннеРадыёПраектыЗваротная сувязь
© Белтэлерадыёкампанія, 2000-2011

Усе правы абаронены.
Афіцыяльны сайт распрацаваны і суправаджаецца Дырэкцыяй інтэрнет-вяшчання Белтэлерадыёкампаніі.

webmaster@tvr.by | internet@tvr.by