БеларускiБЕЛРусскийРУСEnglishENG
    На галоўную     Карта сайта     Напісаць пісьмо
  PDA-версія  PDA-версія   Версія для мабільнага  Версія для мабільнага
Белтэлерадыекампанiя      
Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь
www.tvr.by » Тэлебачанне » Першы канал » Прэм'ера на канале
Надрукаваць дабавіць у Выбранае

Прэм'ера на канале

 
АНГЛІЙСКІ ПАЦЫЕНТ
"Англійскі пацыент"

вытворчасць: Драма, ЗША, 1996 г.
Рэжысёр: Энтані Мінгела.
У ролях: Рэйф Файнс, Жульет Бінош, Колін Ферт, Уілем Дэфо, Клайв Мэрысан, Крысцін Скот Томас, Джуліян Уэдэм.

 

Пра фільм

"Англійскі пацыент" "Англійскі пацыент" - фільм аб страсці, якая вабіць у самыя цяжкадаступныя і негасцінныя куткі зямлі, якая прымушае пераадольваць усе перашкоды дзеля кахання.
Фільм заваяваў у агульнай складанасці 50 прэстыжных узнагарод і 47 намінацый і стаў адным з лідэраў кінапракату 1996 года. Пры бюджэце 27 млн долараў фільм сабраў у сусветным пракаце амаль 232 млн долараў.

Сюжэт:

Другая сусветная вайна набліжаецца да канца. Маладая канадская медсястра даглядае на закінутай віле за сваім "англійскім пацыентам", які атрымаў страшныя апёкі падчас авіякатастрофы ў пустыні Сахара. Павольна паміраючы, ён уваскрашае ў памяці свой гарачы раман з замужняй жанчынай, змецены ўраганам вайны і банальнымі забабонамі, што і прывяло да трагічнай развязкі.
Стужка знятая ў маляўнічай мясцовасці італьянскай Тасканы і выкананая выдатным акцёрскім ансамблем.

Узнагароды:
Фільм быў вылучаны на прэмію "Оскар" па дванаццаці намінацыях, і атрымаў дзевяць статуэтак: за лепшы фільм, лепшую рэжысуру, лепшую жаночую ролю другога плана - Жульет Бінош, лепшы гук, лепшую аператарскую работу, касцюмы, работу мастака-пастаноўшчыка, мантаж і музыку.
Прыз "Сярэбраны Мядзведзь" Берлінскага кінафестывалю за лепшую жаночую ролю - Жульет Бінош, Германія, 1997 г. 6 узнагарод Брытанскай акадэміі кіно і тэлебачання: за лепшы фільм, сцэнарый, мантаж, аператарскую работу, музыку, жаночую ролю - Жульет Бінош, Вялікабрытанія, 1997.
Прэмія Імперыі лепшаму брытанскаму рэжысёру - Энтані Мінгела, Вялікабрытанія, 1997 г.
Прэмія Еўрапейскай кінаакадэміі за лепшую аператарскую працу і лепшую жаночую ролю - Жульет Бінош, 1997 г.

Фільм тыдня "Англійскі пацыент" у суботу, 17 красавіка ў 21.40 на Першым.
Зараз у эфіры
14.02 Дакументальна-біяграфічны цыкл "Мая праўда" (Украіна). Фільм "Ціна Кандэлакі".
Далей у эфіры
15.00 Навіны.
15.15 Навіны рэгіёну.
КампаніяАгенцтва навінРэкламаТэлебачаннеРадыёПраектыЗваротная сувязь
© Белтэлерадыёкампанія, 2000-2010

Усе правы абаронены.
Афіцыяльны сайт распрацаваны і суправаджаецца Дырэкцыяй інтэрнет-вяшчання Белтэлерадыёкампаніі.

webmaster@tvr.by | internet@tvr.by