|
|
 |
| |
|
вытворчасць: Містычная меладрама, ЗША, 2008 г.
Рэжысёр: Кэтрын Хардуік.
У ролях: Крыстэн Сцюарт, Роберт Пацінсон, Білі Бeрк, Эшлі Грын, Нікі Рыд, Джэксан Рэтбоўн, Келан Латс, Пітэр Фачынелі, Кэм Жыгандэ, Тэйлар Лотнер.
|
|
| |
Пра фільм
Нашумелы фільм "Змрок", зняты паводле рамана-бестселера Стэфаніі Маер аб каханні звычайнай дзяўчыны і вампіра, па выніках MTV Movie Awards 2009 абышоў нават самыя прызнаныя кінастужкі і сабраў узнагароды адразу ў пяці намінацыях. Пры бюджэце 37 мільёнаў долараў зборы "Змрока" ў свеце склалі 384 997 808 долараў! Гэтыя лічбы гавораць самі за сябе.
Сюжэт
Сямнаццацігадовая дзяўчына Бэла пераязджае да бацькі ў невялікі гарадок. Яна ўлюбляецца ў загадкавага аднакласніка, які, як аказалася, з сям'і вампіраў, што адмовіліся ад нападзенняў на людзей.
Закахацца ў вампіра… Гэта страшна? Гэта рамантычна, гэта цудоўна і пакутліва, але гэта не можа закончыцца дабром, асабліва ў вечным супрацьстаянні вампірскіх кланаў, дзе малое адрозненне ад навакольных ужо ператварае вас у ворага.
Факты
Серыя Стэфані Маер, якая складаецца з чатырох кніг, стала літаратурным феноменам апошняга часу. Сотні фанатаў па ўсім свеце з нецярпеннем чакалі выхаду фільма, знятага паводле першай кнігі, якая на працягу 91 тыдня ўзначальвала спіс бестселераў, што кожны тыдзень публікавала газета New York Times.
Кнігі прададзены ў колькасці, што перавышае 17 мільёнаў экземпляраў, практычна ва ўсіх кутках зямнога шара: правы на пераклад былі закуплены ў 37 краінах.
Існуе больш за 350 фанацкіх сайтаў, якія аб'ядналі прыхільнікаў кніг Стэфані Маер.
Кніга "Змрок" была ў спісе "Выбар рэдактара The New York Times"; амерыканскім часопісам Publishers Weekly яна была названа лепшай кнігай года.
Сага "Змрок" у суботу, 12 сакавіка, у 23:25 на Першым
|
|
 |
Спартыўная драма "Хардбол"
(ЗША-Германія, 2001 г.)
Конар О'Ніл, гулец і выпівака, каб выбрацца з пазыковай ямы, згаджаецца на працу трэнера бейсбольнай падлеткавай каманды. Конар імкнецца хоць крыху дапамагчы цяжкім дзецям. Але для яго самога гэтая праца стала сапраўдным хардболам, сапраўднай цяжкай гульнёй.
Рэжысёр - Б.Робінс. У ролях: К.Рыўз, Д.Лэйн, Д.Хоўкс, Б.Хірн, Д.Грыфіт, М.Б.Джордан, А.Д.Эліс-мал., К.Лофтан, М.Перкінс, Б.М.Рыд. |
|
 |