|
|
 |
| |
|
вытворчасць: Рамантычная меладрама, ЗША-Канада, 2009 г.
Рэжысёр: Брэндан Кэмп.
У ролях: Джэніфер Эністан, Аарон Экхарт, Джудзі Грыр, Саша Аляксандэр, Марцін Шын, Дэн Фоглер, Джо Андэрсан, Джына Холдэн, Брэндан Джэй МакЛарэн.
Бюджэт: 18 мільёнаў долараў.
Каса сусветнага пракату: 30 мільёнаў долараў.
|
|
| |
Пра фільм
Каханне стыхійнае і нелагічнае. Яно ўрываецца ў наша жыццё, як цунамі. Новая меладрама "Каханне здараецца" зноў даказвае, што сапраўднае пачуццё прыходзіць нечакана і не падпарадкоўваецца ніякім правілам.
Сюжэт
Смерць жонкі стала для Берка Раяна не толькі асабістай трагедыяй, але і, як бы па-кашчунску гэта ні гучала, паспяховым бізнесам. Удавец напісаў кнігу пра тое, як яго другая палавінка пакутліва памірала ад смяротнай хваробы, і гэтая кніга стала вялікім нацыянальным бестселерам. Зараз Берк вандруе па краіне і сустракаецца з чытачамі, атрымліваючы ад іх тоны спагады і ўдзячнасці. Здаецца, жыццё ўдалося, рана на сэрцы паступова загойваецца, але ад пустаты ў душы пазбавіцца вельмі цяжка. І вось аднойчы Берк сустракае Элаізу, прыгожую і незалежную жанчыну, гатовую змяніць яго жыццё і назаўжды ў ім застацца. Пры гэтым ён разумее, што яшчэ не да канца скарыўся са сваёй стратай, а яна, у сваю чаргу, вельмі баіцца заводзіць новы раман. Асабістыя праблемы ўтрымліваюць іх ад прыняцця паспешнага рашэння, і яны спрабуюць стрымаць свае пачуцці. Але ў выніку ў іх усё ж з'яўляецца мудрая думка: для таго, каб рухацца ў будучыню, ім трэба адпусціць сваё мінулае, і тады здарыцца тое, чаго ты чакаеш менш за ўсё, а менавіта - каханне…
"Каханне здараецца" ў нядзелю, 4 красавіка, у 22.10 на Першым.
|
|
 |
15.40 Каробка перадач. 16.10 Эпоха. Падзеі і людзі. 16.55 Меладраматычны серыял "Маруся" (Украіна).
Прэм'ера. Вострасюжэтны серыял "Востраў непатрэбных людзей"
(Расія-Украіна, 2011 г.)
Паспяховы бізнесмен Андрэй Каморын нешчаслівы ў сямейным жыцці. Але калі жонка даведваецца аб палюбоўніцы і дзіцяці, Андрэй застанецца проста банкрутам. Пад маркай наладзіць адносіны муж і жонка едуць у круіз, але замест экзатычнага падарожжа іх чакае суровае выпрабаванне. Рэжысёр - Э.Пары. У ролях: Д.Ульянаў, Э,Болгава, Н.Пшонная, А.Панкратаў-Чорны, Ю.Сілаева, А.Робак, П.Трубінер, К.Мілаванаў, Г.Звягінцава, К.Стулава. |
|
 |