Белтэлерадыёкампанія
БЕЛРУСENG
 Мабільная версія  RSS  Facebook  Twitter  Блогi
аўторак, 7 лютага 2012 г.
Курсы валют
USD
8370
EUR
10940
RUB
277
www.tvr.by
Надрукаваць   дабавіць у Выбранае

Прэм'ера на канале

 
ГАННА
"Ганна"

вытворчасць: Музычная меладрама, Расія, 2005 г.
Рэжысёр: Яўген Гінзбург.
Аўтары сцэнарыя: Георгій Данелія, Рустам Ібрагімбекаў.
У ролях: Любоў Казарноўская, Павел Дзеравяненка, Юлія Рутберг, Таццяна Краўчанка, Уладзімір Сцержакоў, Арцём Панчык.

 

Пра фільм

"Ганна" Галоўная гераіня фільма, вядомая оперная спявачка, з-за трагічных акалічнасцяў на пачатку 80-х гадоў апынулася за мяжой і ў сувязі з гэтым пазбавілася грамадзянства СССР. Яна вяртаецца ў сённяшнюю Расію на грэбні сусветнай славы і знаходзіць свайго сына, якога лічыла памерлым, так ёй паведамілі калісьці кампетэнтныя органы…

Сцэнарый фільма "Ганна" напісаны паводле камедыі А. М. Астроўскага "Без віны вінаватыя" Георгіем Данеліем і Рустамам Ібрагімбекавым спецыяльна для опернай дзівы Любові Казарноўскай. Спявачцы сцэнарый так спадабаўся, што яна адразу ж згадзілася ўдзельнічаць у здымках фільма адразу ў 2-х вобразах - як драматычная актрыса і як выканаўца музычных нумароў - песень, рамансаў, арый з опер і аперэт.

"Ганна"Любоў Казарноўская - вядомая оперная спявачка сучаснасці, якая налічвае ў сваім рэпертуары больш як пяцьдзесят партый. Ёй захоплена апладзіруе публіка на самых славутых сусветных сцэнах, такіх як Вялікі тэатр, "Ла-Скала", "Метраполітэн", "Ковент-гардэн", "Сан-Францыска опера" і іншых. Яе партнёрамі былі Павароці, Дамінга, Карэрас, Арайза, Нучы, Капучылі, Касота, фон Штадэ, Бальтца.

Узнагароды
Прыз "За шматграннасць таленту" за жаночую ролю ў фільме "Ганна" - Любоў Казарновская на Фестывалі "Віват, кіно Расіі!" у г. Санкт-Пецярбургу (2005).
Гран-пры "Гранатавы бранзалет" - "За неверагодную да здзіўлення трактоўку вялікай п'есы А. М. Астроўскага "Без віны вінаватыя", прыз за лепшую жаночую ролю - Любоў Казарноўская, і прыз сімпатый гледачоў на КФ "Літаратура і кіно" ў Гатчыне (Расія, 2005).

Прэм'ера меладрамы "Ганна" ў нядзелю, 4 красавіка ў 15.55 на Першым.
Зараз у эфіры
15.40 Каробка перадач.
Далей у эфіры
16.10 Эпоха. Падзеі і людзі.
16.55 Меладраматычны серыял "Маруся" (Украіна).
КампаніяАгенцтва навінРэкламаТэлебачаннеРадыёПраектыЗваротная сувязь
© Белтэлерадыёкампанія, 2000-2011

Усе правы абаронены.
Афіцыяльны сайт распрацаваны і суправаджаецца Дырэкцыяй інтэрнет-вяшчання Белтэлерадыёкампаніі.

webmaster@tvr.by | internet@tvr.by