|
|
 |
| |
 |
Я АБСЛУГОЎВАЎ АНГЛІЙСКАГА КАРАЛЯ
|  |
|
|
вытворчасць: Трагікамедыя, Чэхія-Славакія, 2006 г.
Рэжысёр: Іржы Менцэль
У ролях: Іван Барнеў, Юлія Йенч, Ольдрыч Кайзер, Джулія Джэнтш, Марцін Губа, Марыян Лабуда, Йозеф Абрахам, Іржы Лабус, Ярамір Дулава, Павел Новы.
|
|
| |
Пра фільм
У аснове стужкі - "дысідэнцкі" раман Багуміла Грабала, які ў сацыялістычнай Чэхаславакіі не выдаваўся, упершыню ўбачыў свет за мяжой і ўжо таму прынёс аўтару шмат непрыемнасцяў. На радзіме пісьменніка раман быў упершыню апублікаваны толькі ў 1989 годзе.
Фільм зняты як успамін састарэлага і адзінокага героя. Тое, з чаго іншыя рэжысёры, напэўна б, зрабілі драму, Менцэль, услед за пісьменнікам Грабалам, ператварыў гэтую гісторыю ў тонкую іранічную, амаль эксцэнтрычную трагікамедыю, з трукамі і гэгамі. Карціна вытанчана стылізаваная то пад нямое чорна-белае кіно чаплінскай пары, то пад прастадушную раскошу "эпохі белых тэлефонаў" 50-х, то пад з'едлівую сатыру, блізкую да манеры Гашака. Карціна змяшчае больш за 40 гадоў еўрапейскай гісторыі - з 1920-га па пачатак 1960-ых, і яе стыль і тэхналогіі мяняюцца ў строгай адпаведнасці з часам, які адлюстроўваецца.
Сюжэт
Гісторыя ўзлёту і падзення кар'еры пражскага афіцыянта Яна Дзітэ ў першай палове ХХ стагоддзя. Амбіцыйны малады чалавек з афіцыянта ў гасцініцы маленькага чэшскага прыгранічнага гарадка трапляе ў вялізны атэль у цэнтры Прагі і нават удастойваецца ўзнагароды ад імператара Эфіопіі. Ён спрабуе не проста ўцалець, але і рэалізаваць сваю мару - разбагацець. Сапраўдны ўзлёт кар'еры афіцыянта здараецца пасля захопу Чэхаславакіі нямецкімі войскамі. Падчас акупацыі Дзітэ міжволі аказваецца калабарацыяністам і прыслужвае нямецкім паненкам у цэнтры аднаўлення арыйскай расы. Пасля вайны ён ненадоўга становіцца мільянерам (жонка прыхапіла з фронту "забытыя" яўрэямі калекцыі каштоўных паштовых марак). А з прыходам камуністаў атрымлівае 15 гадоў - па адным годзе за кожны мільён…
Маленькі чалавек у маленькай краіне, які апынуўся пад жоранамі вялікай еўрапейскай гісторыі, - прадмет даследавання гэтай карціны. Пастаноўшчык фільма - Іржы Менцэль - культавая фігура сусветнага кіно, адзін з заснавальнікаў чэхаславацкай "новай хвалі", стваральнік шэдэўраў сусветнай кінакласікі ад "Жаваранкаў на нітцы" да "Салдата Чонкіна", адзін з дасціпных майстроў еўрапейскага кіно. А, акрамя таго, ён - тэатральны рэжысёр з сусветнай рэпутацыяй, акцёр, публіцыст, член Еўрапейскай і Амерыканскай кінаакадэмій і ўладальнік "Оскара" за дэбютны фільм "Цягнік пад асобым наглядам" (1966). Жан-Люк Гадар назваў яго геніяльным, і гэта той рэдкі выпадак у кіно, калі бескампрамісна аўтарскія і ў вышэйшай ступені інтэлігентныя фільмы амаль заўсёды станавіліся хітамі праката.
Узнагароды
Прыз ФІПРЭСІ (Міжнароднай акадэміі прэсы) за лепшую рэжысуру на Берлінскім МКФ (Германія, 2007).
Прыз "Залатая камера 300" за лепшую працу аператара на Міжнародным кінафестывалі аператарскага майстэрства ў горадзе Вітола (Brothers Manaki International Film Festival) (Македонія, 2007).
4 нацыянальныя прэміі "Чэшскі леў" - за лепшы фільм, лепшую рэжысуру, лепшую аператарскую працу, лепшую мужчынскую ролю другога плана - Марцін Губа (Чэхія, 2007).
Прыз глядацкіх сімпатый Сафійскага Міжнароднага кінафестывалю (Балгарыя, 2008).
Прыз за лепшы фільм МКФ камедыйнага кіно ў Пеньісколе (Іспанія, 2008)
Фільм тыдня "Я абслугоўваў англійскага караля" ў суботу, 20 сакавіка, у 21.40 на Першым.
|
|
 |
15.40 Каробка перадач. 16.10 Эпоха. Падзеі і людзі. 16.55 Меладраматычны серыял "Маруся" (Украіна).
Залатая калекцыя савецкага кінематографа. Дэтэктыў "Два білеты на дзённы сеанс"
(СССР, 1966 г.)
У двух злачынцаў, якія займаюцца валютнымі махінацыямі, знойдзены білеты на адзін сеанс у кінатэатр "Ударнік". Камсамолец Алёшын высвятляе, што гэта пароль, і ўкараняецца ў банду, а неўзабаве і выкрывае злачынную групу "цахавікоў".
Рэжысёр - Г.Рапапорт. У ролях: А.Збруеў, Л.Чурсіна, Э.Вітарган, З.Цахілава, І.Гарбачоў, А.Кажэўнікаў, М.Падгорны, Б.Фрэйндліх, Л. Барабанава. |
|
 |