Белтэлерадыёкампанія
БЕЛРУСENG
 Мабільная версія  RSS  Facebook  Twitter  Блогi
аўторак, 7 лютага 2012 г.
Курсы валют
USD
8370
EUR
10940
RUB
277
www.tvr.by
Надрукаваць   дабавіць у Выбранае

Прэм'ера на канале

 
ДОКТАР ХАУС
"Доктар Хаўс"

"Доктар Хаўс" вернецца вясной

Бурклівы, з'едлівы, цынічны і... абаяльны доктар Хаўс прыцягнуў увагу мільёнаў тэлегледачоў. Першы канал запрашае зноў паглыбіцца ў свет медыцынскіх загадак "Доктара Хаўса".
Прэм'ера чацвёртага сезона самага захапляльнага серыяла адбудзецца 2 сакавіка - у аўторак.

 

Пра фільм

Акуніцеся зноў у свет медыцынскіх загадак "Доктара Хаўса", самага захапляльнага тэлесерыяла нашага часу!

Доктар Грэгары Хаўс - бліскучы, але з'едлівы ўрач-дыягност, здольны па знешнім выглядзе пацыента і першапачатковым аглядзе дакладна вызначыць ступень і прычыну парушэнняў функцый чалавечага арганізма.

Чацвёрты сезон насычаны трагічнымі і складанымі гісторыямі пацыентаў клінікі. Лёсы хворых упершыню за ўсю гісторыю серыяла пачынаюць пераплятацца з лёсамі ўрачоў. Форман пераносіць смяротна небяспечнае захворванне, пасля чаго расчароўваецца ў сваім начальніку. Ён паступова прымае рашэнне пакінуць Грэга Хаўса і каманду. У парыве гневу Хаўс звальняе з працы Чэйза. Неўзабаве і Кемеран прымае рашэнне пайсці ўслед за сваімі былымі калегамі. Пасля звальнення Чэйза, які паспеў пакахаць яе, яна ўсвядоміць усю ступень прыхільнасці да яго. А пастаянныя псіхалагічныя здзекаванні Хаўса даводзяць Кемеран да адчаю. Урэшце яна разумее, што прыйшоў час развітвацца са сваім настаўнікам назаўжды. Доктар Хаўс застаецца адзін. Кадзі настойвае на тым, каб ён набраў новую каманду і прадоўжыў працу ў бальніцы з ранейшым энтузіязмам. Пасля нядоўгачасовай дэпрэсіі пад націскам Кадзі Хаўс набірае 40 лепшых дактароў розных галін у якасці прэтэндэнтаў на вакансіі сваіх памочнікаў. Жорсткая канкурэнтная барацьба не толькі забаўляе Хаўса, але і дапамагае яму выявіць лепшых з лепшых.

Хоць пакуль ніхто не можа замяніць Кемеран, Чэйза і Формана, якія пачалі самастойную працу ў розных кутках горада. Іх месца знаходжання скрываецца Уілсанам і Кадзі, каб Хаўс не разбурыў будучую кар'еру сваіх былых памочнікаў…

Ролю панурага, але дасціпнага доктара-мізантропа Хаўса бліскуча іграе знакаміты англійскі акцёр, пісьменнік і музыкант Х'ю Лоры, вядомасць якому прынеслі ў першую чаргу ролі ў брытанскіх камедыйных тэлесерыялах ("Джыўс і Вустэр", "Чорная Гадзюка"). У 2004 годзе Х'ю Лоры радыкальна змяніў сваё амплуа, прыняўшы галоўную ролю ў амерыканскім тэлесерыяле "Доктар Хаўс" (у гэтай ролі акцёру настолькі ўдаецца імітаваць амерыканскі акцэнт, што большасць гледачоў, уключаючы самога прадзюсара, спачатку не падазравалі, што акцёр родам з Англіі). "Доктар Хаўс" прынёс яму два "Залатыя глобусы" і вядомасць у ЗША, дзе да серыяла яго амаль ніхто не ведаў. У 2007 годзе каралева Лізавета II зрабіла акцёра афіцэрам Ордэна Брытанскай Імперыі.

Глядзіце з панядзелка па чацвер на Першым!
Зараз у эфіры
15.40 Каробка перадач.
Далей у эфіры
16.10 Эпоха. Падзеі і людзі.
16.55 Меладраматычны серыял "Маруся" (Украіна).
КампаніяАгенцтва навінРэкламаТэлебачаннеРадыёПраектыЗваротная сувязь
© Белтэлерадыёкампанія, 2000-2011

Усе правы абаронены.
Афіцыяльны сайт распрацаваны і суправаджаецца Дырэкцыяй інтэрнет-вяшчання Белтэлерадыёкампаніі.

webmaster@tvr.by | internet@tvr.by