|
|
 |
| |
|
вытворчасць: Прыгодніцкая камедыя, Расія, 2009 г.
Рэжысёр-пастаноўшчык: Сарык Андрэасян.
У ролях: Яўген Нікішын, Сяргей Пісарэнка, Эндру Нджогу (удзельнікі камандаў КВЗ "Павятовы горад" і РУДН), Мікалай Навумаў (каманда КВЗ "Парма"), Сяргей Буруноў, Аляксандр Журын, Тыгран Бакумян, Дзмітрый Грачоў, Надзя Ручка (група "Бліскучыя"), Аляксандр Башыраў, Ірына Рагозіна.
А таксама: Дзмітрый Нагіеў у ролі Алена Дэлона, Міхаіл Гаравой у ролі Патрыцыі Каас і Міхаіл Паліцаймака ў ролі Карліта Брыгантэ.
|
|
| |
Пра фільм
Фільм "ЛОпуХІ", безумоўна, спадабаецца ўсім, хто любіць добры КВЗ, а значыць - добры гумар. У галоўных ролях заняты дэбютанты на вялікім экране, але ўжо вядомыя гледачам удзельнікі каманды КВЗ "Павятовы горад" Сяргей Пісарэнка і Яўген Нікішын. Трэцім у іх кампаніі апынуўся яшчэ адзін член каманды КВЗ - афраўкраінец Эндру Нджонгу. Галоўная жаночая роля дасталася салістцы групы "Бліскучыя" Надзі Ручцы. Рэжысёр і аўтар сцэнарыя - таксама дэбютант і таксама з КВЗ – Сарык Андрэасян.
Сцэнарый пісаўся спецыяльна пад тройцу членаў КВЗ – Сярогу, Жэнечку і Эндру, пад іх яркія сцэнічныя вобразы, якія ўжо некалькі гадоў карыстаюцца папулярнасцю ў гледачоў. А гераіню аўтары фільма шукалі доўга: патрабаваўся яркі, эфектны вобраз супердзяўчыны. У выніку выбралі Надзю Ручку. Яна, вядома, вельмі хвалявалася падчас здымак, асабліва, калі хлопцы даводзілі яе да шаленства несупынным патокам жартаў. Але ў выніку Надзя Ручка бліскуча справілася з роляй.
Сюжэт
Акцёры Сярога, Жэнечка і Эндру сябруюць з дзяцінства і ведаюць адзін пра аднаго ўсё! Яны па-рознаму ўяўляюць сваё шчасце, але аднолькава разумеюць, што яно - за межамі іх правінцыйнага горада. Аднойчы, стаміўшыся чакаць, калі ўдача адшукае на карце іх горад, яны адпраўляюцца ў Маскву па лепшую долю. Лёс робіць круты паварот: у адным з начных клубаў іх прымаюць за шоу-групу, якая прыехала папрацаваць на карпаратыве ў боса мафіі. Сваім выступленнем нашы героі выклікаюць неверагодны фурор, такі фурор, што бос мафіі памірае ад смеху. Разумеючы ўсю сур'ёзнасць здарэння, хлопцы пускаюцца на ўцёкі. На выкрадзеным старым аўтамабілі, пад завязку набітым грошамі мафіі, сябры аказваюцца ўцягнутымі ў вір неверагодных, вясёлых, а часам небяспечных прыгод. Бо зараз яны - не проста ЛОпуХІ, а сапраўдная Банда Бандытаў…
Прэм'ера камедыі "ЛОпуХІ" ў нядзелю, 28 лютага, у 16.25 на Першым.
|
|
 |
15.40 Каробка перадач. 16.10 Эпоха. Падзеі і людзі. 16.55 Меладраматычны серыял "Маруся" (Украіна).
|
 |