Белтэлерадыёкампанія
БЕЛРУСENG
 Мабільная версія  RSS  Facebook  Twitter  Блогi
аўторак, 7 лютага 2012 г.
Курсы валют
USD
8370
EUR
10940
RUB
277
www.tvr.by
Надрукаваць   дабавіць у Выбранае

Прэм'ера на канале

 
ВЫГНАННЕ
"Выгнанне"

вытворчасць: Драма, Расія, 2007 г.
Рэжысёр: Андрэй Звягінцаў.
У ролях: Канстанцін Лаўраненка, Марыя Баневі, Аляксандр Балуеў, Дзмітрый Ульянаў.

 

Пра фільм

"Выгнанне"Рэжысёр Андрэй Звягінцаў зноў выбраў аб'ектам творчага вывучэння сям'ю. Але калі ў "Вяртанні" ўвага рэжысёра і гледача была засяроджана на бацьку і сынах, то ў "Выгнанні" пратаганістамі з'яўляюцца муж і жонка, мужчына і жанчына.
Драматызм чалавечай сітуацыі. Прырода кахання. Здрада. Неабходнасць выбару. Неразуменне. Смерць. Азарэнне… Усе гэтыя агульныя словы, набываючы форму канкрэтнага дзеяння, матэрыялізуючыся ў героях і абставінах, становяцца пранізлівымі фактамі існавання - як на ўзроўні быту, так і на ўзроўні быцця.

"Выгнанне" Фільм "Выгнанне" быў уключаны ў конкурсную праграму Канскага МКФ і стаў прызёрам гэтага самага прэстыжнага сусветнага кінаагляду. Выканаўца галоўнай ролі Марыя Баневі - актрыса Каралеўскага тэатра драмы ў Стакгольме, вучаніца Інгмара Бергмана. Рэжысёр бачыў у гэтай ролі толькі яе, але актрыса не магла адмовіцца іграць спектаклі. Здымачнай групе прыйшлося ахвяраваць: каб дачакацца Марыю, здымкі перанеслі на год.
Фільм зняты паводле аповесці Уільяма Сараяна "Матэрыя, якая смяецца".

Сюжэт
"Выгнанне"Алекс, яго жонка Вера з двума дзецьмі, яго брат Марк, іх прыяцель Роберт і яшчэ некалькі сяброў і знаёмых – вось персанажы гэтага фільма. Сям'я Алекса жыве ў індустрыяльным горадзе і ў размешчаным непадалёку вясковым доме – там, дзе прырода яшчэ дыхае, вырываючыся з абдымкаў цывілізацыі. Марк даўно кінуў жонку і дзяцей, а адносіны Алекса з блізкімі пазбаўлены цеплыні. Калі Вера паведамляе мужу пра тое, што цяжарная трэцім дзіцем, ён падазрае яе ў нявернасці. Алекс не ведае, што рэўнасць - толькі першае і далёка не самае галоўнае ў чарадзе выпрабаванняў, праз якія яму трэба прайсці, каб зразумець глыбіню страху і адчаю Веры…

Узнагароды
Прыз за лепшую мужчынскую ролю - Канстанцін Лаўраненка на МКФ у Канах (Францыя, 2007)
Прэмія за лепшы сцэнарый - Андрэй Звягінцаў, Алег Негін. Прэмія за аператарскую работу - Міхаіл Крычман на Фестывалі еўрапейскага кіно ў Лечэ (Італія, 2008).
Прэмія Гільдыі кінааператараў Расіі "Белы квадрат" (Прэмія кінавыяўленчага мастацтва - Міхаіл Крычман, 2008).
Прыз за лепшую мужчынскую ролю - Аляксандр Балуеў. Прыз за лепшую аператарскую работу - Міхаіл Крычман на РКФ "Літаратура і кіно" ў Гатчыне (Расія, 2008).
Прыз Федэрацыі кінаклубаў Расіі "Лепшаму фільму расійскай праграмы" на МКФ у Маскве (Расія, 2007).
Прэмія "Белы Слон" Гільдыі кіназнаўцаў і кінакрытыкаў Расіі за лепшую музыку – Андрэй Дзергачоў, Арва Пярт. За лепшую аператарскую работу – Міхаіл Крычман (2007).

Фільм тыдня "Выгнанне" ў суботу, 27 лютага, у 21:40 на Першым.
Зараз у эфіры
15.40 Каробка перадач.
Далей у эфіры
16.10 Эпоха. Падзеі і людзі.
16.55 Меладраматычны серыял "Маруся" (Украіна).
КампаніяАгенцтва навінРэкламаТэлебачаннеРадыёПраектыЗваротная сувязь
© Белтэлерадыёкампанія, 2000-2011

Усе правы абаронены.
Афіцыяльны сайт распрацаваны і суправаджаецца Дырэкцыяй інтэрнет-вяшчання Белтэлерадыёкампаніі.

webmaster@tvr.by | internet@tvr.by