Белтэлерадыёкампанія
БЕЛРУСENG
 Мабільная версія  RSS  Facebook  Twitter  Блогi
аўторак, 7 лютага 2012 г.
Курсы валют
USD
8370
EUR
10940
RUB
277
www.tvr.by
Надрукаваць   дабавіць у Выбранае

Прэм'ера на канале

 
БУНКЕР
"Бункер"

вытворчасць: Гістарычная драма, Германія-Італія-Аўстрыя, 2004 г.
Рэжысёр: Олівер Хіршбігель.
У ролях: Бруна Ганц, Аляксандра Марыя Лара, Карына Харфаўх, Ульрых Матэс, Юліяна Колер, Хайна Ферш, Крысціян Беркель, Матыяс Хабіх, Томас Крэтшман, Андрэ Хеніке, Ганна Талбах.

 

Пра фільм

"Бункер"У "Бункеры" Гітлер паказаны максімальна аб'ектыўна - рэжысёр Олівер Хіршбігель імкнуўся да псіхалагічнай і гістарычнай дакладнасці. Перад намі Адольф Гітлер, які ў істэрыцы аддае бессэнсоўныя загады падначаленым, якія ўжо ніколі не будуць выкананы.

"Бункер" Здымкі ў бункеры аказаліся няпростымі. У пакоях, пабудаваных для здымак, было горача ад сафітаў, а замкнёныя памяшканні выклікалі ў акцёраў прыступы клаўстрафобіі. Усё гэта стварала псіхалагічнае напружанне, якое адчуваецца ў кадры. "Бункер" атрымаў 15 узнагарод і быў намінаваны на "Оскар" як лепшы замежны фільм. Ён вельмі ўразіў нямецкіх гледачоў. У кожнай сям'і ў Германіі ёсць свая гісторыя, звязаная з вайной і нацызмам. Гэты фільм стаў спробай рэканструяваць падзеі, якія маюць каласальнае значэнне для ўсяго свету, паказаць іх знутры. А завяршае карціну інтэрв'ю з сапраўднай 81-гадовай Траудль Юнге, зробленае незадоўга да яе смерці. "Бункер" стаў адным з самых дарагіх па бюджэце фільмаў, знятых нямецкімі кінематаграфістамі. Здымкі праходзілі ў Берліне, Мюнхене і Санкт-Пецярбургу. Фільм выклікаў вялікі грамадскі рэзананс. На думку крытыкаў, карціна спрыяе працэсу дэміфалагізацыі злавеснага вобраза, які ўсё яшчэ дамінуе ў свядомасці немцаў і з якім не можа параўнацца ніякая іншая фігура ў гісторыі. Бюджэт фільма - 13 мільёнаў 500 тысяч еўра. Каса сусветнага пракату - 92 мільёны долараў.

Сюжэт
22-гадовую Траудль Юнге вязуць з іншымі стэнаграфісткамі да фюрэра. Яна нервуецца і друкуе з памылкамі, але Гітлер бярэ на працу менавіта яе. Праз два гады дзяўчына становіцца яго асабістым сакратаром, і калі Другая сусветная вайна падыходзіць да лагічнага канца, хаваецца разам з набліжанымі Гітлера ў падземным бункеры. У Берліне - поўны хаос, Чырвоная армія за 12 кіламетраў ад горада - зыход вайны прадвызначаны. Да Гітлера прыязджае Ева Браун, а затым і Гебельс з сям'ёй. Дзецям дапамагаюць дарослыя - капсул з цыянідам хопіць на ўсіх…

Узнагароды
Усяго ў фільма 14 узнагарод і 13 намінацый. Сярод іх:
Намінацыя на прэмію "Оскар" у катэгорыі "Лепшы замежны фільм" (ЗША, 2005).
Брытанская Незалежная прэмія "За лепшы замежны фільм" (2005).
3 кінапрэміі Баварыі: за лепшы фільм, лепшую мужчынскую ролю - Бруна Ганц, лепшую працу прадзюсера (Германія, 2005).
Нацыянальная кінапрэмія Нарвегіі за "Лепшы замежны фільм" (2005).
Кінапрэмія Даніі "За лепшы неамерыканскі фільм" (Данія, 2005).

Гістарычная драма "Бункер" у чацвер, 25 лютага, у 0.45 на Першым.
Зараз у эфіры
15.40 Каробка перадач.
Далей у эфіры
16.10 Эпоха. Падзеі і людзі.
16.55 Меладраматычны серыял "Маруся" (Украіна).
КампаніяАгенцтва навінРэкламаТэлебачаннеРадыёПраектыЗваротная сувязь
© Белтэлерадыёкампанія, 2000-2011

Усе правы абаронены.
Афіцыяльны сайт распрацаваны і суправаджаецца Дырэкцыяй інтэрнет-вяшчання Белтэлерадыёкампаніі.

webmaster@tvr.by | internet@tvr.by