|
|
 |
| |
|
вытворчасць: Ваенна-гістарычны фільм, СССР, 1970 г.
Рэжысёр: Васіль Ардынскі.
Аўтары сцэнарыя: Юлій Дунскі, Валерый Фрыд.
У ролях: Вячаслаў Шалевіч, Станіслаў Любшын, Валянціна Малявіна, Сяргей Якаўлеў, Аляксандр Куцепаў, Сяргей Ніканенка, Уна Лойт, Павел Кармунін, Віктар Шульгін, Віктар Лакіраў, Станіслаў Міхін, Герман Паласкоў, Уладзімір Пратасенка.
|
|
| |
Пра фільм
У фільме выкарыстаны гістарычны факт - прыняцце воінскай прысягі на Краснай плошчы і праводзін У. І. Леніным байцоў на фронт.
Фільм складаецца з дзвюх навел з самастойным сюжэтам, звязаных агульнымі героямі.
"Красная плошча. Камісар Амелін, год 1918", 1 серыя ў панядзелак, 22 лютага, у 15.25 на Першым.
Сюжэт
1918 год. Камісар Усерасійскай калегіі па фарміраванні Чырвонай арміі Дзмітрый Амелін накіраваны ў 38-ы грэнадзёрскі полк для агітацыі салдат у Чырвоную армію. Яму з цяжкасцю ўдаецца пераадолець варожасць і неразуменне салдат і знайсці агульную мову з анархісцкім агітатарам -матросам Валодзем Кальцовым. З дапамогай баявога афіцэра Мікалая Кутасава Дзмітырй ператварае полк у баяздольную часць, якая 23 лютага 1918 года ў наваколлях Петраграда прымае бой з перавышаючымі сіламі саперніка і выходзіць з яго пераможцам. Пасля бою полк у поўным складзе ўступае ў Чырвоную армію. Усе, акрамя Кутасава. Ён не праціўнік Савецкай улады, але прадбачыць грамадзянскую братазабойчую вайну і не жадае ў ёй удзельнічаць. Праз некаторы час Мікалай аказваецца ў Маскве на Краснай плошчы і, назіраючы за прыняццем прысягі часцямі рабоча-сялянскай Чырвонай арміі, мяняе сваё рашэнне…
"Красная плошча. Начальнік дывізіі Кутасаў, год 1919", 2 серыя ў аўторак, 24 лютага, у 16.20 на Першым.
Сюжэт
1919 год. Амелін прызначаны камісарам у дывізію, якой камандуе зараз ужо чырвоны камандзір Кутасаў. Рыхтуецца рашучы наступ, у якім дывізіі Кутасава адводзіцца важная роля. Не маючы дастаткова сіл для лабавога ўдару, Кутасаў плануе на сваім участку падманны манеўр: невялікае, але надзейнае падраздзяленне, узмоцненае браняпоездам, павінна імітаваць удар і як мага даўжэй адцягваць на сябе белых. Асноўныя сілы дывізіі тым часам будуць наступаць у іншым месцы. Амелін разумее слушнасць такога рашэння, але ў батальёне, прызначаным для несапраўднага наступу, служаць многія байцы былога 38-га грэнадзёрскага палка, знаёмыя Амеліну і Кутасаву па 1918 годзе, а браняпоездам камандуе Валодзя Кальцоў, які дзеля агульнай справы адступіў ад сваіх анархісцкіх перакананняў. Кутасаў жа без ваганняў пасылае добра знаёмых людзей на смерць, каб у выніку зберагчы жыцці многіх іншых байцоў. І вось, каб апраўдаць перад баявымі таварышамі званне чырвонага камандзіра, Дзмітрый сам адпраўляецца з батальёнам… План Кутасава ўдаецца поўнасцю, дывізія выконвае задачу цаной мінімальных страт. З атрада, які выконваў манеўр, у жывых застаецца толькі цяжка кантужаны Амелін…
У эпілогу фільма генерал-палкоўнік Кутасаў прыходзіць на Красную плошчу да магілы Амеліна. Дата яго смерці - 2 жніўня 1941 года.
|
|
 |
15.40 Каробка перадач. 16.10 Эпоха. Падзеі і людзі. 16.55 Меладраматычны серыял "Маруся" (Украіна).
Залатая калекцыя савецкага кінематографа. Камедыйная меладрама "Афоня"
(СССР, 1975 г.)
Бурны тэмперамент Афоні не дае хлопцу спакою, а яго начальству пастаянна прыходзяць паперы з міліцыі. Так мінае дзень за днём, пакуль аднойчы не сустракаецца на яго шляху маладзенькая дзяўчына, якая ўлюбляецца ў Афоню і прымае яго менавіта такім, які ён ёсць...
Рэжысёр - Г.Данелія. У ролях: Л.Кураўлёў, Я.Сіманава, Я.Лявонаў, Б.Брандукоў, В.Талызіна, У.Басаў, М.Парфёнаў, Н.Русланава, Р.Куркіна, Н.Маслава, С.Крамараў, М.Грынько, М.Грабе. |
|
 |