Белтэлерадыёкампанія
БЕЛРУСENG
 Мабільная версія  RSS  Facebook  Twitter  Блогi
аўторак, 7 лютага 2012 г.
Курсы валют
USD
8370
EUR
10940
RUB
277
www.tvr.by
Надрукаваць   дабавіць у Выбранае

Прэм'ера на канале

 
ПРЫГАЖУНЧЫК
"Прыгажунчык"

вытворчасць: Рамантычная камедыя, Германія, 2007 г.
Рэжысёр: Тыль Швайгер.
У ролях: Тыль Швайгер, Нара Чырнер, Юрген Фогель, Матыяс Швайгхефер, Рык Каваніян, Армін Родэ, Іван Катэрфельд, Уладзімір Клічко.

 

Пра фільм

"Прыгажунчык"Сцэнарый фільма Тыль Швайгер напісаў разам з маладой актрысай Норай Чычнер, якая сыграла ў фільме галоўную жаночую ролю. Працуючы ў творчым тандэме, яны імкнуліся, каб у фільме знайшлі адлюстраванне і мужчынскі, і жаночы погляд на адносіны полу. Аўдыторыю планавалі прыцягнуць не толькі рамантычным сюжэтам, камедыйнымі сітуацыямі, але і адкрытымі гутаркамі аб сэксе ў духу серыяла "Сэкс у вялікім горадзе". І, мяркуючы па рэкордных для нямецкага фільма зборах у сусветным пракаце, гледачам фільм спадабаўся. Бюджэт фільма склаў 4 500 000 еўра, зборы ў свеце - 81 303 447 долараў.

"Прыгажунчык" Дарэчы, Клічко ў фільме самы сапраўдны. Прычым, ён не дзярэцца (хоць відавочна не супраць, калі герой Тыля Швайгера падае да яго на вясельны стол), а гаворыць пяшчотныя словы сваёй маладой жонцы, што самому баксёру ў ролі здалося надзвычай прывабным. Швайгер і Клічко былі знаёмыя да гэтага фільма і нават сябравалі. У Германіі іх дзеці хадзілі ў адну і тую ж школу.

У фільме зняліся ўсе чацвёра дзяцей самога Швайгера. Валянцін выконвае ролю юнага Людо, а Луна - юнай Ганны. Лілі далі ролю дзяўчынкі, якая ўвесь фільм не дазваляе герою чапаць яе шапку. Малодшая Эма іграе чароўную выхаванку дзіцячага садка Шаен Блю, што робіць яе гутаркі з Людо асабліва пацешнымі.

Сюжэт

"Прыгажунчык"Паляўнічы за сенсацыямі, скандальны плэйбой-журналіст Людо, які атрымаў восем месяцаў турмы за тое, што паспрабаваў трапіць на закрытае для прэсы вяселле Уладзіміра Клічко, вызвалены на выпрабавальны тэрмін пры ўмове, што ён абавязкова пройдзе курс працатэрапіі. Яму трэба адпрацаваць 300 гадзін у мясцовым дзіцячым садку. Як даглядаць 8-гадовых гарэз, Людо не вельмі ўяўляе, але ў групе выхавальніцай працуе яго старая знаёмая Ганна - яшчэ ў школе ён даймаў яе сваімі выхадкамі. І вось зараз гэтая дзяўчынка вырасла, ператварыўшыся практычна ў супермадэль. А што рабіць з мадэлямі, Людо ведае… Але ў дзяўчыны свае планы на старога знаёмага. Яна вырашае выхаваць з дэбашыра і скандаліста прыкладнага сем'яніна…

Узнагароды
Прэмія "Нямецкая камедыя" за лепшую камедыю года (Германія, 2007).
Прэмія "Залаты экран" за самы касавы фільм года (Германія, 2007).
Прэмія імя Эрнста Любіча за лепшую мужчынскую ролю - Тыль Швайгер (Германія, 2007).
Кінапрэмія Баварыі ў катэгорыі "прыз гледачовых сімпатый за лепшую мужчынскую ролю" - Тыль Швайгер (Германія, зямля Баварыя, 2007).
Намінацыя на прэмію Еўрапейскай кінаакадэміі ў катэгорыі "прыз гледачовых сімпатый" (Еўропа, 2007).

Прэм'ера рамантычнай камедыі "Прыгажунчык" у нядзелю, 7 лютага ў 22.05 на Першым.
Зараз у эфіры
15.40 Каробка перадач.
Далей у эфіры
16.10 Эпоха. Падзеі і людзі.
16.55 Меладраматычны серыял "Маруся" (Украіна).
КампаніяАгенцтва навінРэкламаТэлебачаннеРадыёПраектыЗваротная сувязь
© Белтэлерадыёкампанія, 2000-2011

Усе правы абаронены.
Афіцыяльны сайт распрацаваны і суправаджаецца Дырэкцыяй інтэрнет-вяшчання Белтэлерадыёкампаніі.

webmaster@tvr.by | internet@tvr.by