Белтэлерадыёкампанія
БЕЛРУСENG
 Мабільная версія  RSS  Facebook  Twitter  Блогi
аўторак, 7 лютага 2012 г.
Курсы валют
USD
8370
EUR
10940
RUB
277
www.tvr.by
Надрукаваць   дабавіць у Выбранае

Прэм'ера на канале

 
ФАТАЛЬНАЯ ПРЫГАЖУНЯ
"Фатальная прыгажуня"

вытворчасць: Авантурная камедыя, Францыя, 2006 г.
Рэжысёр: П'ер Сальвадоры.
У ролях: Адры Тату, Гад Элмале, Мары-Крысцін Адам, Вернон Дабчэф, Жак Спісер, Анеліз Хесме, Шарлота Вермейл, Кладзін Башэт, Ларэн Кларэт, Жан Дэ Канінк.

 

Пра фільм

Лёгкая камедыя аб вечнай праблеме выбару паміж каханнем і багаццем знята з сапраўднай французскай лёгкадумнай чароўнасцю. У гэтым фільме, дзеянне якога разгортваецца ў інтэр'ерах фешэнебельных рэстаранаў і раскошных атэляў, героі знаходлівыя, дасціпныя і вынаходлівыя. Яны ніколі не пасуюць перад цяжкасцямі і заўсёды знаходзяць элегантнае выйсце з самага далікатнага становішча. Абаяльная Адры Тату здолела пераканаўча пераўвасобіцца са звыклага для гледача вобраза рамантычнай гераіні ў стрыманую і асцярожную паляўнічую на мужчын. Яе партнёр па фільме, папулярны ў Францыі комік Гад Эльмале, выйгрышна глядзіцца як у камедыйных эпізодах, так і ў амплуа героя-палюбоўніка. Разам яны складаюць годны і сапраўды бліскучы дуэт.

Сюжэт

Багацце - вось мэта чароўнай авантурніцы Ірэн, якая прыбыла на Блакітны Бераг з немаладым, але вельмі заможным спадарожнікам. Ірэн марыць выйсці за яго замуж і назаўжды забыць аб грашовых цяжкасцях. Але яе планам не наканавана спраўдзіцца, і віной таму - раптоўнае захапленне Ірэн незнаёмцам, прынятым ёю за аднаго з мільянераў. Насамрэч, цікавы малады чалавек па імені Жан аказваецца ўсяго толькі сціплым служачым атэля. Непаразуменне неўзабаве выяўляецца, і Ірэн адразу ж кідае няўдачлівага палюбоўніка. А той, ужо пакораны прыгажосцю дзяўчыны, ідзе на любыя выкруты і афёры, каб толькі вярнуць каханую. Спачатку ён спрабуе адпавядаць запытам дзяўчыны - водзіць яе па дарагіх рэстаранах, корміць ікрой і купляе дызайнерскія ўборы, аднак яго зберажэнні хутка заканчваюцца, і ад роспачы Жан прымае прапанову суправаджаць немаладую, але надзвычай забяспечаную даму. Новы статус збліжае яго з Ірэн, якая ўрэшце зміраецца з прысутнасцю Жана. Яна дапамагае Жану парадай, і, сама таго не ўсведамляючы, пачынае ўсё больш і больш прывязвацца да яго і нават раўнаваць…

"Фатальная прыгажуня" ў нядзелю, 31 студзеня ў 22.10 на Першым.
Зараз у эфіры
15.40 Каробка перадач.
Далей у эфіры
16.10 Эпоха. Падзеі і людзі.
16.55 Меладраматычны серыял "Маруся" (Украіна).
КампаніяАгенцтва навінРэкламаТэлебачаннеРадыёПраектыЗваротная сувязь
© Белтэлерадыёкампанія, 2000-2011

Усе правы абаронены.
Афіцыяльны сайт распрацаваны і суправаджаецца Дырэкцыяй інтэрнет-вяшчання Белтэлерадыёкампаніі.

webmaster@tvr.by | internet@tvr.by