БеларускiБЕЛРусскийРУСEnglishENG
    На галоўную     Карта сайта     Напісаць пісьмо
  PDA-версія  PDA-версія   Версія для мабільнага  Версія для мабільнага
Белтэлерадыекампанiя      
Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь
www.tvr.by » Тэлебачанне » Першы канал » Прэм'ера на канале
Надрукаваць дабавіць у Выбранае

Прэм'ера на канале

 
РАЗАМКНУТЫЯ АБДЫМКІ
"Разамкнутыя абдымкі"

вытворчасць: Драма, Іспанія, 2009 г.
Рэжысёр: Педра Альмадовар.
У ролях: Пенелопа Крус, Бланка Парцільо, Луіс Хомар, Льюіс Амар, Хасэ Луіс Гомез, Рубен Ачандзіяна, Тамар Новас, Анхела Маліна, Чус Лампрэаве, Кіці Манвер, Лола Дуэньяс.

 

Пра фільм

"Разамкнутыя абдымкі"Выдатны іспанскі рэжысёр Педра Альмадовар сапраўды ўмее ствараць для гледача асляпляльны і трагікамічны карнавал жыцця. Прапанаваная ў асноўным конкурсе 62-га Канскага фестывалю стужка "Разамкнутыя абдымкі" атрымала высокія ацэнкі сусветнай прэсы і здзівіла непрывычна ціхімі, зусім не ўласцівымі Альмадовару інтанацыямі. "Разамкнутыя абдымкі" - гэта прызнанне Альмадовара ў любві да кіно. Ён цытуе свае старыя карціны і паказвае сапраўдную кухню кінематографа.

Сцэнарый фільма "Разамкнутыя абдымкі" Альмадовар прыдумаў пасля смерці маці. Пасля трагедыі ён з'ехаў на Канарскія астравы. Блукаў з фотаапаратам, здымаў эфектныя краявіды. Пазней, павялічыўшы адну фатаграфію на камп'ютэры, ён убачыў на заднім плане пару, якая абдымалася. Іх выдуманая гісторыя і расказана ў фільме "Разамкнутыя абдымкі".

"Разамкнутыя абдымкі" Ён жыве, піша і кахае ў поўнай цемры. А калісьці ў сляпога сцэнарыста Гары Кейна было ўсё - фільм яго мары, жанчына яго мары і каханне! Каханне ўсяго яго жыцця. Сёння ў яго не засталося нічога...

Чатырнаццаць гадоў таму на востраве Лансаротэ ён перажыў страшную аўтамабільную катастрофу, у якой ён страціў зрок і каханне ўсяго свайго жыцця - Алену. Раней ён жыў з двума імёнамі. Гары Кейн - яго псеўданім, якім ён падпісваў свае апавяданні і сцэнарыі. Матэа Бланка - яго сапраўднае імя, пад якім выходзілі яго фільмы. Зараз ён не можа здымаць кіно. Для яго Матэа загінуў на Лансароце разам са сваёй умілаванай Аленай, існуе толькі Гары Кейн. Гэтая думка дапамагае яму выжыць.

Гары Кейн піша сцэнарыі. Побач з ім знаходзяцца верныя яму людзі - былая дырэктар яго фільмаў Джудзіт Гарсія і яе сын Дыега, які стаў для Кейна сакратаром і памочнікам. Так, Гары сляпы, але ён застаецца жывым і прывабным мужчынам. Дзякуючы самаіроніі і здольнасці забываць, ён навучыўся атрымліваць асалоду ад жыцця нават у поўнай цемры... Аднойчы, калі Джудзіт не было ў Мадрыдзе, Дыега папрасіў Гары расказаць пра тыя часы, калі ён адклікаўся на імя Матэа. Гары не змог адмовіць Дыега і распавёў яму, што адбылося ў яго жыцці чатырнаццаць гадоў таму…

Гісторыя Матэа, Лены і Джудзіт - кранальная і разам з тым жорсткая гісторыя, поўная здрад і комплексаў, страсці і фатальных падзей, рэўнасці і бязлітаснай улады.

Узнагароды:

Намінацыя на прэмію "Залаты Глобус" у катэгорыі "лепшы замежны фільм года" (ЗША, 2010).
Прэмія Еўрапейскай кінаакадэміі за лепшую музыку. Таксама намінацыі ў катэгорыях: "лепшы рэжысёр" - Педра Альмадовар", "лепшая актрыса" - Пенелопа Крус" і "прыз сімпатый гледачоў" (Еўропа, 2009).
Прыз сімпатый гледачоў на МКФ у Сан-Паола ў катэгорыі "лепшы замежны фільм" (Бразілія, 2009).

Фільм тыдня. "Разамкнутыя абдымкі" ў суботу, 30 студзеня ў 21.40 на Першым.
Зараз у эфіры
14.30 Хранікальна-дакументальны цыкл "Гарачыя пункты" (Беларусь).
Далей у эфіры
15.00 Навіны.
15.15 Навіны рэгіёну.
КампаніяАгенцтва навінРэкламаТэлебачаннеРадыёПраектыЗваротная сувязь
© Белтэлерадыёкампанія, 2000-2010

Усе правы абаронены.
Афіцыяльны сайт распрацаваны і суправаджаецца Дырэкцыяй інтэрнет-вяшчання Белтэлерадыёкампаніі.

webmaster@tvr.by | internet@tvr.by