Белтэлерадыёкампанія
БЕЛРУСENG
 Мабільная версія  RSS  Facebook  Twitter  Блогi
аўторак, 7 лютага 2012 г.
Курсы валют
USD
8370
EUR
10940
RUB
277
www.tvr.by
Надрукаваць   дабавіць у Выбранае

Прэм'ера на канале

 
АДСТУПНІКІ
"Адступнікі"

вытворчасць: Паліцэйскі трылер, ЗША, 2006.
Рэжысёр: Марцін Скарсезе.
У ролях: Леанарда ДзіКапрыо, Мэт Дэйман, Джэк Нікалсан, Марк Уолберг, Марцін Шын, Рэй Уінстоўн, Вера Фарміга, Энтані Андэрсан, Алек Болдуін, Кевін Карыгэн, Джэймс Бэдж Дэйл.

 

Пра фільм

Класіка амерыканскага гангстэрскага кіно ад жывой легенды Марціна Скарсезе. Фільм прама пульсуе шалёнай энергіяй, напоўнены бліскучымі дыялогамі і адточанымі ролямі цэлага сузор'я акцёраў.

Гісторыя, расказаная ў "Адступніках", заснавана на ганконскім трылеры 2002 года "Двайная ракіроўка", які меў вялізны поспех спачатку ў Азіі, а потым і ва ўсім свеце.

У 2004 годзе пачалася праца над амерыканскай версіяй карціны, сцэнарый да якой напісаў Уільям Манаган. Ветэран паліцыі Масачусетса Томас Б. Дафі, які працаваў на здымках тэхнічным кансультантам, прызнаецца, што ідэя сцэнарыста пабудаваць фільм вакол супрацьстаяння сіл правапарадку і ірландскай злачыннай групоўкі мае пад сабой рэальныя падставы. У паўднёвым Бостане сапраўды доўгі час запраўляла ірландская мафія. Яна была на самай вяршыні крымінальнай іерархіі.

Марку Уолбергу і Мэту Дэйману, якія выраслі ў Бостане, было няцяжка вяруцца да свайго роднага бостанскага акцэнту. "Лео быў у менш выгаднай сітуацыі, чым мы, - прызнае Дэйман. - Яму давялося дадаткова рыхтавацца да гэтай ролі, у той час як мы з Маркам выраслі ў Бостане. Тут зусім асаблівая атмасфера, свая культура, і тое, што Лео сапраўды здолеў улавіць і ўвабраць яе, заслугоўвае вялізнай павагі".

Сюжэт

Дзеянне карціны адбываецца ў паўднёвым Бостане, дзе паліцэйскае ўпраўленне штата Масачусетс вядзе бязлітасную вайну супраць арганізаванай злачыннасці горада. Імкнучыся падарваць уплыў магутнага мафіёзі Фрэнка Кастэла, паліцыя ўкараняе ў яго асяроддзе Білі Кастыгана, які вырас у паўднёвым Бостане. У той час як Білі спрабуе ўвайсці ў давер да Кастэла, іншы малады паліцэйскі, Колін Саліван, імкліва рухаецца ўверх па кар'ернай лесвіцы. Прабіўшыся ў аддзел па спецыяльных расследаваннях, Колін становіцца адным з тых, каму трэба пакончыць з бандай Кастэла. Аднак яго кіраўніцтва нават не падазрае аб тым, што Колін працуе на Кастэла, які заўсёды паспявае апынуцца на крок наперадзе паліцыі. Абодва паліцэйскія вядуць двайное жыццё, збіраючы інфармацыю аб планах і контрпланах саперніка. Аднак калі і паліцыя, і мафія разумеюць, што ў іх радах дзейнічае чужы, Білі і Колін аказваюцца ў смяротнай небяспецы: у любы момант іх могуць выкрыць. Каб выратавацца, кожнаму з іх неабходна апярэдзіць адзін аднаго…

Фільм тыдня "Адступнікі" ў суботу, 23 студзеня, у 21.40 на Першым.
Зараз у эфіры
15.40 Каробка перадач.
Далей у эфіры
16.10 Эпоха. Падзеі і людзі.
16.55 Меладраматычны серыял "Маруся" (Украіна).
КампаніяАгенцтва навінРэкламаТэлебачаннеРадыёПраектыЗваротная сувязь
© Белтэлерадыёкампанія, 2000-2011

Усе правы абаронены.
Афіцыяльны сайт распрацаваны і суправаджаецца Дырэкцыяй інтэрнет-вяшчання Белтэлерадыёкампаніі.

webmaster@tvr.by | internet@tvr.by