|
|
 |
| |
|
вытворчасць: Камедыйная драма, ЗША, 2008 г.
Рэжысёр-пастаноўшчык: Чарлі Каўфман.
У ролях: Філіп Сеймур Хофман, Мішэль Уільямс, Кэтрын Кінер, Лі Джэніфер Джэйсан, Уотсан Эмілі, Мортан Саманта, Дэвіс Хоўп.
|
|
| |
Пра фільм
Фільм "Нью-Йорк, Нью-Йорк" закранае простыя і вечныя пытанні мастацтва: смерць, шчасце, страх, расчараванне, адзінота, пошук сябе.
Тонкая і займальная кінагалаваломка была вельмі цёпла сустрэта крытыкай ва ўсім свеце, і выкліча цікавасць гледачоў, якія любяць разважаць, шукаць і трапляць у дасціпны кругазварот выдумкі.
Фантазія галоўнага галівудскага казачніка - сцэнарыста (а зараз і рэжысёра) Чарлі Каўфмана сапраўды не ведае межаў. Чарлі Каўфман - адзін з найбольш выбітных сцэнарыстаў Галівуда, аўтар сцэнарыяў "Вечнае ззянне чыстага розуму", "Быць Джонам Малкавічам", "Адаптацыі". Хоць за рэалізацыю яго твораў бяруцца розныя рэжысёры, аўтарскі почырк Каўфмана заўсёды бачны, ярка і бескампрамісна. Рэжысёрскі дэбют Чарлі Каўфмана "Нью-Йорк, Нью-Йорк" - гэта апафеоз яго аўтарства стылю. У гэтым фільме аўтар дасягае апагею і вяршыні паэтыкі абсурду. Менавіта ірэальная логіка, снаведчая прырода, гульня абсурду - канёк і прыкмета почырку Каўфмана. Гісторыя жыцця драматурга Кейдэна, які ў спробе супраціўлення акалічнасцям жыцця спрабуе стварыць вялікі тэатральны твор, насычаны дасціпнымі парадоксамі і адчуваннем трагічнай страты чагосьці важнага. Матыў абсурду існуе ў фільме не ва ўмовах снавідчай рэальнасці, у якой усе парадоксы прымаюцца проста і без агаворак, а ў кантэксце звычайнага жыцця.
Сюжэт
Герой гэтага фільма - прафесар Кейдэн, які будуе свой уласны горад - лепшы горад на Зямлі. Гэты прафесар накшталт бы жыве звычайным чалавечым жыццём - сустракаецца, улюбляецца, пакутуе. Палічыўшы, што не варта марнаваць сваё жыццё, ён вырашае паставіць "важную і шчырую п'есу", для гэтай мэты ўзводзячы сапраўдную жывую мадэль Нью-Йорка ў закінутым складзе. Кейдэн дае кожнаму акцёру апісанне таго, што з ім адбываецца ў дадзены дзень, спадзеючыся, што ў выніку штодзённых намаганняў, накіраваных на ўзнаўленне жыцця людзей, яму ўдасца стварыць штосьці глыбіннае. З часам ён вырашае інсцэнаваць уласнае жыццё і ўцягвае сваіх блізкіх у своеасаблівы перформанс. У выніку акцёры, а разам з імі і гледачы, не заўсёды разумеюць, дзе яны жывуць зараз: у сваім жыцці або ў п'есе Кейдэна. І выдумка аўтара спектакля авалодвае жыццём, становіцца самім жыццём, у той час як жыццё становіцца выдумкай…
Прэм'ера камедыйнай драмы "Нью-Йорк, Нью-Йорк" у нядзелю, 24 студзеня ў 22.10 на Першым.
|
|
 |
14.30 Хранікальна-дакументальны цыкл "Гарачыя пункты" (Беларусь). 15.00 Навіны. 15.15 Навіны рэгіёну.
|
 |