Белтэлерадыёкампанія
БЕЛРУСENG
 Мабільная версія  RSS  Facebook  Twitter  Блогi
аўторак, 7 лютага 2012 г.
Курсы валют
USD
8370
EUR
10940
RUB
277
www.tvr.by
Надрукаваць   дабавіць у Выбранае

Прэм'ера на канале

 
СВЕТЛЯЧКІ У САДЗЕ
"Светлячкі ў садзе"

вытворчасць: Сямейная драма, ЗША, 2008 г.
Рэжысёр: Дэніс Лі.
У ролях: Джулія Робертс, Раян Рэйналдс, Уілем Дэфо, Эмілі Уотсан, Кэры-Эн Мос, Хайдэн Панецьеры, Йоан Графад, Шэнан Лючыо, Джордж Н'юберн, Кейдэн Бойд, Чейз Элісан, Бруклін Пру, Фрэнк Эртл.

 

Пра фільм

"Светлячкі ў садзе"Фільм "Светлячкі ў садзе" - дэталёвае даследаванне дзівацтваў кахання, складанасцяў адносін унутры сям'і, літаральна падарванай нечаканай трагедыяй. Таленавіты малады рэжысёр Дэніс Лі, удастоены студэнцкага "Оскара" за кароткаметражны фільм, напісаў паўаўтабіяграфічны сцэнарый гэтай сямейнай драмы ў 2002 г., пасля смерці маці. Гэты фільм - рэжысёрскі дэбют Лі ў поўнаметражным мастацкім кіно. Для ўвасаблення сваёй задумы рэжысёру ўдалося сабраць сапраўды зорную каманду акцёраў: гэта Джулія Робертс, Раян Рэйнальдс, Уілем Дэфо, Эмілі Уотсан, Кэры-Эн Мос.

Сюжэт

"Светлячкі ў садзе"Малады пісьменнік Майкл Вехтэр ляціць праз усю краіну да бацькоў на Сярэдні Захад, каб удзельнічаць у сямейнай урачыстасці. Ён думае аб сваім няўстойлівым шлюбе і аб сваім новым, яшчэ не надрукаваным аўтабіяграфічным рамане, у якім ён распавядае аб шматгадовым канфлікце з аўтарытарным бацькам, які зневажаў Майкла ўсё яго дзяцінства."Светлячкі ў садзе"Ён ведае, што ўся сям'я супраць таго, каб гэтая кніга, у якой раскрыюцца сямейныя сакрэты, убачыла свет, але ён поўны рашучасці яе апублікаваць, каб раз і назаўжды разабрацца са сваім мінулым. Аднак дома ўсё ідзе зусім па іншым сцэнарыі. Пакуль Майкл і сястра Раян, якая сустракала яго, едуць з аэрапорта ў бацькоўскі дом, адбываецца аўтакатастрофа, якая забірае жыццё іх маці Лізы. І замест урачыстасці, прысвечанай заканчэнню каледжа Раян, сям'ю чакае пахаванне Лізы, якая загінула ў самым росквіце сіл. Гэтая нечаканая трагедыя прымушае ўсіх членаў сям'і пераасэнсаваць уласнае жыццё…

Прэм'ера сямейнай драмы "Светлячкі ў садзе" ў сераду, 20 студзеня ў 21.50 на Першым.
Зараз у эфіры
16.10 Эпоха. Падзеі і людзі.
Далей у эфіры
16.55 Меладраматычны серыял "Маруся" (Украіна).
17.45 Серыял "За ўсё табе дзякую - 2" (Украіна).
КампаніяАгенцтва навінРэкламаТэлебачаннеРадыёПраектыЗваротная сувязь
© Белтэлерадыёкампанія, 2000-2011

Усе правы абаронены.
Афіцыяльны сайт распрацаваны і суправаджаецца Дырэкцыяй інтэрнет-вяшчання Белтэлерадыёкампаніі.

webmaster@tvr.by | internet@tvr.by