|
|
 |
| |
|
вытворчасць: Рамантычная камедыя, Расія, 2009 г.
Рэжысёр: Аляксандр Чарных.
У ролях: Рыгор Анціпенка, Нэлі Уварава, Аляксандра Рабянок, Людміла Калеснікава, Ірына Нізіна, Аляксей Калубкоў, Ганна Кузмінская, Ілья Ісаеў.
|
|
| |
Пра фільм
"М+Ж" = Рыгор Анціпенка і Нэлі Уварава
Фільм зняты паводле іранічнага рамана "М+Ж" Андрэя Жвалеўскага і Яўгеніі Пастэрнак - кніжнай серыі, напісанай у стылі асабістых дзённікаў. Героі гэтага літаратурнага серыяла апісваюць дзве версіі адных і тых жа падзей іх жыцця - з мужчынскага і з жаночага пункту погляду.
Яна з Мінска, ён з Масквы. Яна, Вераніка, - правінцыйная і не ў меру рамантычная асоба, якая працуе ў выдавецтве і прыехала ў Маскву на кніжны кірмаш. Ён, Раман, - цынічны маскоўскі лавелас і паспяховы праграміст, які ў глыбіні душы марыць пра сапраўднае каханне. Сустрэліся яны выпадкова, спадабаліся адно аднаму - і разышліся. Але тут за справу ўзялася яе сяброўка і стала падстройваць іх сустрэчы, а яны здзіўляліся выпадковым супадзенням. Але неўзабаве высветлілася, што гэта падкопы сяброў, а не Лёс зводзіць іх разам - і яны зноў разышліся. Але тут за справу ўзяўся Лёс і зноў звёў іх.
Рамантычная камедыя "М+Ж" у нядзелю, 17 красавіка, у 22.30 на Першым.
|
|
 |
15.40 Каробка перадач. 16.10 Эпоха. Падзеі і людзі. 16.55 Меладраматычны серыял "Маруся" (Украіна).
Меладраматычны серыял "Маруся"
(Украіна, 2010 г.)
Простую вясковую дзяўчыну Марусю пакахаў унук алігарха і "віннага караля" Цімафея Берагавога Валодзя. І прыгажуня адказала яму ўзаемнасцю. Пачуццё звяжа два лёсы на ўсё астатняе жыццё. Аднак нямала выпрабаванняў давядзецца прайсці галоўным героям, каб быць разам.
Рэжысёры - К.Мератукаў, П.Краценка, К.Смірноў (II). У ролях: П.Далінская, А.Давыдаў (II), Р.Палянскі, Д.Яцко, Г.Тамбова, М.Дабражынская, Ю.Масяйчук, А.Мяркулова, Р.Фамін, Л.Лужына, М.Якаўлева, К.Сямёнава, У.Вінаградаў, У.Мяньшоў. |
|
 |