Белтэлерадыёкампанія
БЕЛРУСENG
 Мабільная версія  RSS  Facebook  Twitter  Блогi
аўторак, 7 лютага 2012 г.
Курсы валют
USD
8370
EUR
10940
RUB
277
www.tvr.by
Надрукаваць   дабавіць у Выбранае

Прэм'ера на канале

 
РАЗУМНІК УІЛ ХАНТЫНГ
"Разумнік Уіл Хантынг"

вытворчасць: Драма, ЗША, 1997 г.
Рэжысёр: Гас Ван Сэнт.
У ролях: Мэт Дэйман, Робін Уільямс, Бэн Афлек, Стэлан Скарсгард, Міні Драйвер, Кейсі Афлек, Коўл Хаўзер, Джон Майтан, Рэйчэл Мажароўскі, Ральф Джордж і інш.

 

Пра фільм

"Разумнік Уіл Хантынг"Фільм "Разумнік Уіл Хантынг" заваяваў дзве прэміі "Оскар" Амерыканскай кінаакадэміі: за лепшую ролю другога плана (Робін Уільямс) і за лепшы сцэнарый, што ў год трыумфу "Тытаніка", які літаральна ўтапіў усіх сваіх канкурэнтаў, можна лічыць вялікім дасягненнем. Карціна Гас Ван Сента карысталася проста велізарным попытам у кінатэатрах, абагнаўшы ў паўночнаамерыканскім пракаце такіх калосаў, як "Зорныя войны" (абноўленая версія), "Заўтра не памрэ ніколі", "Без твару", "Бэтмэн і Робін", "Паветраная турма". Больш за тое, фільм "Разумнік Уіл Хантынг" устанавіў студыйны касавы рэкорд - 138,4 мільёна долараў, які да таго тры гады належаў "Крымінальнаму чытву". Яшчэ больш уражваюць лічбы: бюджэт стужкі склаў 11 мільёнаў долараў, а яе сусветныя зборы - 225,8 мільёна долараў!

Сюжэт

Уіл Хантынг - 20-гадовы хлопец з Бостана. Ён працуе прыбіральшчыкам у каледжы, а ўвесь вольны час бавіць са сваімі сябрамі, пастаянна ўвязваючыся ў непрыемныя гісторыі. Але ёсць ва Уіла адзін таемны бок яго жыцця, які ён не можа нікому паказаць. Уіл - геніяльны матэматык. Ён рашае такія складаныя задачы, якія не могуць асіліць нават самыя лепшыя вучні каледжа. Аднак Уіл вымушаны хаваць гэтую сваю здольнасць, інакш, як яму здаецца, ён страціць любоў і павагу сяброў. Пра яго талент ведае толькі прафесар Джэральд Ламба, выдатны знаўца камбінаторыкі, які стаў сведкам таго, як Уіл рашыў вельмі складаную задачу.
Аднойчы пасля чарговай бойкі Уіл трапляе ў паліцыю. Зараз яму пагражае турэмнае зняволенне. Прафесар Ламба, які разумее велізарны патэнцыял Уіла, прапануе хлопцу супрацоўнічаць з ім пры выкананні дзвюх умоў: пад асабістым назіраннем Ламба ён будзе зараз вывучаць тыя галіны матэматыкі, які назаве прафесар, і, гэтая другая ўмова, пройдзе сеансы псіхааналізу. Хоць Уіл не лічыць, што яму патрэбная псіхатэрапія, але, дзеля таго каб пазбегнуць турмы, ён прымае ўмовы прафесара. Сеансы "перавыхавання", распачатыя з недаверу, паступова перарастаюць у сяброўства паміж Уілам і яго настаўнікам.

Узнагароды
Фільм заваяваў 16 прызоў і 35 намінацый, у тым ліку:
- 2 прэміі "Оскар" Амерыканскай кінаакадэміі: за лепшую ролю другога плана (Робін Уільямс) і за лепшы сцэнарый. 7 намінацый, у тым ліку ў катэгорыях: "лепшы фільм", "лепшы акцёр галоўнай ролі" (Мэт Дэйман), "лепшая актрыса другога плана" (Міні Драйвер), "лепшы мантаж", "лепшая арыгінальная песня" і інш. (1998 г.)
- Прыз "Сярэбраны Берлінскі мядзведзь" Берлінскага кінафестывалю за выдатныя дасягненні (Мэт Дэйман), 1998 г.
- Прыз "Залаты глобус" за лепшы сцэнарый. Намінацыі ў катэгорыях: "лепшы фільм", "лепшы драматычны акцёр" (Мэт Дейман), "лепшая роля роля другога плана (Робін Уільямс) (ЗША, 1998 г.)
- Прэмія "Забаўляльны блокбастэр" лепшаму акцёру (Мэт Дэйман) (ЗША, 1999 г.)
- Прызы Асацыяцыі тэлевізійных кінакрытыкаў за лепшы арыгінальны сцэнарый, лепшаму акцёру (Мэт Дэйман) (ЗША, 1998 г.)
- Прыз "Залаты спадарожнік" (Golden Satellite Award) Міжнароднай Акадэміі прэсы за лепшы арыгінальны сцэнарый (ЗША, 1998 г.) і інш.

Фільм тыдня "Разумнік Уіл Хантынг" у суботу, 16 студзеня ў 21.40 на Першым.
Зараз у эфіры
15.40 Каробка перадач.
Далей у эфіры
16.10 Эпоха. Падзеі і людзі.
16.55 Меладраматычны серыял "Маруся" (Украіна).
КампаніяАгенцтва навінРэкламаТэлебачаннеРадыёПраектыЗваротная сувязь
© Белтэлерадыёкампанія, 2000-2011

Усе правы абаронены.
Афіцыяльны сайт распрацаваны і суправаджаецца Дырэкцыяй інтэрнет-вяшчання Белтэлерадыёкампаніі.

webmaster@tvr.by | internet@tvr.by