|
|
 |
| |
|
вытворчасць: Камедыйная меладрама, ЗША, 2007 г.
Рэжысёр-пастаноўшчык: Хелен Хант.
У ролях: Хелен Хант, Колін Ферт, Бет Мідлер, Мэцью Бродэрык, Лін Коэн, Бен Шэнкман, Джон Бенджамін Хікі, Чэрыз Буф, Дэвід Калегаці.
Паводле рамана Элеанор Ліпман
|
|
| |
Пра фільм
Галоўная гераіня фільма - звычайная настаўніца Эйпрыл Эпнер, якая жыве ў Нью-Йорку. Раней ёй здавалася, што ў яе жыцці ёсць усё: шчаслівы шлюб, цікавая праца, любоў прыёмнай маці. Але з часам усё мяняецца.
Муж збірае чамаданы і сыходзіць, быццам, каб даць ёй магчымасць пабыць у адзіноце. Мачаха памірае. Ад узніклых праблем Эйпрыл упадае ў дэпрэсію. А тут яшчэ ёй на галаву звальваецца сапраўдная матуля - Берніс Грэйвс - вельмі эксцэнтрычная асоба, вядучая ток-шоу на тэлебачанні. Жанчына раптам вырашыла, што час ёй, нарэшце, пазнаёміцца з саракагадовай дачкой. Канчаткова ж пераварочвае ўсё з ног на галаву ў жыцці Эйпрыл сімпатычны Фрэнк. Ён пачынае заляцацца да настаўніцы свайго сына…
Прыз глядацкіх сімпатый на Міжнародным кінафестывалі ў Палм Спрынгс (ЗША, 2008 г.)
Прыз Rogue Award Незалежнага кінафестывалю ў Эшлендзе (ЗША, 2008 г.)
Фільм тыдня "Так яна знайшла мяне" ў суботу, 9 студзеня, у 21.40 на Першым!
|
|
 |
Драма "Няверная"
(ЗША, 2002 г.)
Эдварду і Коні Самнер можна пазайздросціць: разам з сынам, сабакам і ахмістрыняй яны атрымліваюць асалоду ад жыцця ў ціхім прыгарадзе Нью-Ёрка. Але лёс у вобліку маладога француза, з якім Коні сутыкаецца ў Сахо, наносіць удар па гэтым увасабленні "амерыканскай мары".
Рэжысёр - Э.Лайн. У ролях: Р.Гір, Д.Лэйн, О.Марцінес, Ч.Лоу, М.Колін, Э.П.Саліван, М.Л.Тэйлар, М.Манахен, Д.Ф.Мілер. |
|
 |