Вострасюжэтная меладрама "Каб убачыць вясёлку, трэба перажыць дождж"

У 25-гадовай Веры ўсё ў жыцці выдатна. Яна вырасла ў сям'і палкоўніка МУС, які даслужыўся да генерала, атрымала добрую адукацыю і працуе ўрачом-кардыёлагам. Адзінага, чаго ў Веры пакуль няма, гэта сапраўднага кахання. Але сустрэча з "геніем вышуку", маёрам крымінальнага вышуку Ігарам Шведавым змяняе жыццё дзяўчыны.

Аднойчы Веру знаходзіць Антон - яе былы аднакласнік. Яна разумее, што заўсёды кахала Антона, і адмаўляецца выйсці замуж за Ігара. Аднак дзяўчына і не здагадваецца, у якіх страшных справах замяшаны яе школьны сябар. Неўзабаве былы жаніх паведамляе Веры, што Антон - злачынец, і ён замяшаны ў абрабаванні і нават у забойстве.

Хто ж з двух мужчын гаворыць праўду, а хто хлусіць? Каму з іх верыць? Таму, хто ўжо быў злоўлены на хлусні, або таму, хто так і не прабачыў, што быў адхілены? І як правільна зрабіць: вярнуцца да спакойнага мернага жыцця або ахвяраваць усім дзеля першага кахання?

Вострасюжэтная меладрама, Украіна, 2015 г.

Рэжысёр - А.Байрак.

У ролях: А.Радзевіч, У.Епіфанцаў, І.Калеснікаў, С.Вараб'ёў, Р.Зюбіна, М.Анісовіч, М.Дарожкін, Р.Хайрулін.