1 студзеня 1956 года дыктар Тамара Бастун упершыню звярнулася да тэлегледачоў Мінска: "Добры вечар! Віншуем з Новым годам! Пачынаем нашы пробныя перадачы ..." 
Так пачаўся першы год жыцця Беларускага тэлебачання. Перадачы тады прымалі крыху больш за чатыры тысячы гледачоў, а Мінскі тэлецэнтр быў разлічаны на аднапраграмнае вяшчанне з сярэднясутачным аб'ёмам 6 гадзін і радыусам дзеяння 60 км.