Я Магу!

Народное шоу "Ямогу!".jpg

 Фінал шоу "Я магу!" выйдзе ў эфір 30 красавіка

30 красавіка ў прамым эфіры народнага шоу "Я магу!" тэлегледачы выберуць фіналіста. Пераможца атрымае аўтамабіль Geely EX7 і грашовы прыз.

Згодна з правіламі конкурсу "Я магу!", у кожным паўфінале журы і тэлегледачы выбіралі двух фіналістаў.

Галасаванне журы ажыццяўлялася падчас правядзення здымак паўфіналаў. Другога фіналіста кожнага выпуску выбіралі гледачы з дапамогай тэлефонных званкоў і СМС. Вынікі галасавання, імёны ўдзельнікаў, якія выйшлі ў фінал, адразу пасля "Панарамы" агучвалі вядучыя "Я магу!" Тэа і Дзмітрый Новік.

Імёны фіналістаў: Лізавета Панасюк, Дамініка Панцялеева, Ігар Чыпоўскі, Ганна Цітовіч, Ганна Мельнікава, Андрэй Васілец, Аляксандр Якаўлеў, Дзмітрый Іваненка, Ілья Данільчык, дуэт RAZ2SO4, Святлана Саўчук, Аляксандр Урбановіч, Марцін Март, Надзея Маркевіч, Аляксей Паўловіч, група Infinity, FERGIO, cтудыя сучаснага танца ANANKO DANCE SCHOOL, Павел Шчарбак, калектыў Jazz City Band, Эдуард Васільеў, танцавальная каманда IDG, студыя тэатра і танца Liveнь і Андрэй Мартыновіч.

21.03.2015
8 Полуфинал проекта "Я могу!"
Спампаваць