Трыумф. Героям спорту 2016

Лепшыя спартсмены і трэнеры будуць вызначаныя падчас адкрытага публічнага конкурсу "Трыумф. Героям спорту"

Лепшых спартсменаў і трэнераў аматары спорту змогуць выбраць на адкрытым публічным конкурсе "Трыумф. Героям спорту", які стартуе 10 студзеня. Арганізатарамі маштабнага праекта з'яўляюцца Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае дзяржаўна-грамадскае аб'яднанне "Прэзідэнцкі спартыўны клуб", Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь і Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь.

Нагадаем, адкрыты публічны конкурс праводзіцца ў гады летніх і зімовых Алімпійскіх гульняў з мэтай азначэння (з улікам меркавання аматараў спорту) спартсменаў, якія дамагліся найбольш значных вынікаў на буйных міжнародных спаборніцтвах, і іх урачыстага ўзнагароджання.

Удзельнікамі цяперашняга конкурсу з'яўляюцца беларускія спартсмены і спартсменкі, якія дасягнулі ў 2015-2016 гг. значных вынікаў на буйных афіцыйных міжнародных спаборніцтвах.

З 10 па 31 студзеня сярод аматараў спорту праводзіцца папярэдняе галасаванне за прэтэндэнтаў на званне лаўрэатаў конкурсу.

Галасаванне здзяйсняецца на афіцыйнай старонцы конкурсу ў Інтэрнэце - triumph.by. Ахвотнікі таксама змогуць прагаласаваць пры дапамозе друкаваных бюлетэняў, якія будуць размешчаны на сайтах арганізатараў: Белтэлерадыёкампаніі (www.tvr.by), Прэзідэнцкага спартыўнага клуба (www.sportclub.by), Міністэрства спорту і турызму (www.mst.by), Нацыянальнага алімпійскага камітэта (www.noc.by).

Падвядзенне вынікаў конкурсу будзе праводзіцца ў наступных намінацыях: "Лепшая каманда", "Лепшы спартсмен", "Лепшая спартсменка", "Лепшы трэнер", "За волю да перамогі", "Прарыў", "Вынік", "Самы яркі спартыўны момант", у кожнай з якіх будзе вызначаны адзін лаўрэат.

Фіналам конкурсу стане цырымонія ўрачыстага ўзнагароджання яго лаўрэатаў, якая будзе суправаджацца гала-канцэртам з удзелам артыстаў беларускай эстрады. Трансляцыю цырымоніі будуць весці тэлеканалы "Беларусь 1" і міжнародны спадарожнікавы "Беларусь 24".

Конкурс "Трыумф. Героям спорту" праводзіцца з мэтай  садзейнічання ўсебаковаму і гарманічнаму развіццю асобы, прапагандзе прынцыпаў і ідэалаў алімпійскага і паралімпійскага рухаў, фарміраванню іміджу Рэспублікі Беларусь як сусветнай спартыўнай дзяржавы, прыцягнення ўвагі шырокага кола грамадзян і арганізацый да развіцця нацыянальнага спорту вышэйшых дасягненняў.

Нагадаем, што раней герояў спорту беларускія балельшчыкі выбіралі ў праектах "Навагодні баль 2007. Героям спорту", "Трыумф. Героям спорту 2008", "Трыумф. Героям спорту 2010", "Трыумф. Героям спорту 2012", "Трыумф. Героям спорту 2014", якія праводзіліся гэтымі ж арганізатарамі. Мінулыя конкурсы не толькі былі сапраўднай падзеяй у айчынным спорце, але і станавіліся ўнікальнымі тэлепраектамі, збіраючы, без перабольшанняў, вялізную аўдыторыю.