Дзіцячае "Еўрабачанне 2016"

Пераможца дзіцячага "Еўрабачання-2016" - Марыям Мамадашвілі з Грузіі

Дзякуем прадстаўніку Беларусі Аляксандру Мінёнку за выдатнае выступленне на дзіцячым конкурсе "Еўрабачанне-2016".

Песенны конкурс праходзіў на сцэне «Міжземнаморскага канферэнц-цэнтра» ў Валеце. Саша Мінёнак і шоу-балет "Сенсацыя" выступілі пад нумарам 9. Падчас галасавання Аляксандр не раз лідзіраваў і па выніках увайшоў у дзясятку лепшых выступленняў шоу. 

Детское Евровидение-2016.jpg



Беларуская дэлегацыя адпраўляецца на дзіцячае "Еўрабачанне-2016"

Миненок Александр

13 лістапада афіцыйная беларуская дэлегацыя адправіцца ў Валету (Мальта) на Міжнародны дзіцячы конкурс песні "Еўрабачанне-2016".

У складзе нашай дэлегацыі творчая каманда Аляксандра Мінёнка, прадстаўнікі Белтэлерадыёкампаніі, у тым ліку здымачная група Агенцтва тэленавін, а таксама педагог па вакале, стыліст, урач-фаніятр і харэограф.

Даведацца пра самыя важныя і цікавыя падзеі, што адбываюцца з нашым артыстам падчас конкурснага еўратыдня, можна будзе з сюжэтаў АТН у эфіры "Беларусь 1".

Фінал песеннага форуму адбудзецца 20 лістапада і пачнецца ў 16:00 па сярэднееўрапейскім часе, а гэта 18:00 па мінскім. Каменціраваць конкурс будзе вядучая Агенцтва тэленавін медыяхолдынга Юлія Пярцова.

Сёлета пераможцу Міжнароднага дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2016" вызначаць тры склады журы: нацыянальныя дзіцячае і дарослае журы, якія будуць галасаваць у краінах - удзельніцах конкурсу падчас генеральнай рэпетыцыі, а таксама прафесійнае журы, якое будзе галасаваць непасрэдна падчас шоу на Мальце. Вынікі галасавання ад Беларусі аб’явіць удзельнік дзіцячага "Еўрабачання-2015" Руслан Асланаў.


Аляксандр Мінёнак прадставіць Беларусь на дзіцячым конкурсе песні "Еўрабачанне-2016" 

Миненок Александр
Беларусь на Міжнародным дзіцячым конкурсе песні "Еўрабачанне-2016", які пройдзе 20 лістапада ў горадзе Валета (Мальта), прадставіць Аляксандр Мінёнак з песняй "Музыка маіх перамог". Імя пераможцы было названа позна вечарам 26 жніўня ў прамым эфіры тэлеканалаў "Беларусь 1" і "Беларусь 24". Анлайн-трансляцыю фіналу нацыянальнага адборачнага тура таксама вёў афіцыйны сайт галоўнага медыяхолдынга краіны www.tvr.by.

26 жніўня стане вядомае імя афіцыйнага прадстаўніка Беларусі на дзіцячым "Еўрабачанне-2016"

детское-евро.jpg

26 жніўня вырашыцца інтрыга Нацыянальнага адборачнага тура дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2016" - вызначыцца пераможца, які прадставіць нашу краіну на прэстыжным міжнародным музычным форуме на Мальце.

Адкрые гала-канцэрт прадстаўнік Беларусі на дзіцячым конкурсе песні "Еўрабачанне-2015" Руслан Асланаў. Ён выканае песню "Чараўніцтва", з якой на міжнародным песенным форуме заняў чацвёртае месца. Акрамя таго, спецыяльна для канцэрта Руслан падрыхтаваў песню з рэпертуару сусветна вядомай групы Aerosmith.

Таксама падчас фінальнага шоу чакаецца традыцыйны відэазварот з Мальты як краіны - арганізатара дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2016".

Імя пераможцы Нацыянальнага адборачнага тура дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2016" стане вядомае ўжо зусім хутка. Фінальнае шоу ў форме гала-канцэрта ў прамым эфіры на тэлеканалах "Беларусь 1" і "Беларусь 24", а таксама ў анлайн-трансляцыі на афіцыйным сайце медыяхолдынга www.tvr.by пачнецца ў 22:00 26 жніўня. Пераможца будзе вызначаны па выніках галасавання прафесійнага журы і тэлегледачоў. Ён прадставіць Беларусь на дзіцячым "Еўрабачанні-2016" у лістападзе гэтага года ў горадзе Валета (Мальта).


Па выніках жараб'ёўкі канкурсанты выйдуць на сцэну ў наступным парадку:

1. Магільная Марыя (Магілёў);

2. Шоу-група "So-Ni-Ka" (Віцебск);

3. Цітова Алена (Магілёў);

4. Мажылоўская Юлія (Мінск);

5. Сакалова Стафанія (Мінск);

6. Група "Нясумны ўзрост" (Мінск);

7. Жыліна Марыя (Мінск);

8. Купрыяновіч Зінаіда (Мінск);

9. Канавалава Вольга (Магілёў);

10. Мінёнак Аляксандр (Мінск).


Вызначаны фіналісты нацыянальнага адборачнага тура дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2016"

27 чэрвеня стаў вядомы склад удзельнікаў фіналу нацыянальнага адборачнага тура дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2016". Дзясятку фіналістаў па выніках праслухоўвання выбрала прафесійнае журы.

У склад прафесійнага журы ўваходзілі: кампазітар, народны артыст Беларусі, першы намеснік старшыні праўлення грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз кампазітараў" Эдуард Зарыцкі (старшыня журы); кампазітар, аранжыроўшчык Генадзь Маркевіч; спявачка, старшы выкладчык кафедры "Мастацтва эстрады" Таццяна Дробышава; дырэктар Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Надзея Васільчанка; галоўны спецыяліст аддзела ўстаноў адукацыі і працы з творчай моладдзю Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Васіль Галаван; дырэктар радыёстанцыі "Радыус FM" Алена Трашчынская; намеснік галоўнага дырэктара тэлеканала "Беларусь 24" Вольга Саламаха; загадчыца аддзела музычных праграм Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё Таццяна Сямёнава; выканаўчы прадзюсар тэлеканала "Беларусь 1" Людміла Барадзіна.

Адзначым, што арганізатары дапусцілі да праслухоўвання ўсіх прэтэндэнтаў, чые заяўкі былі аформлены ў адпаведнасці з патрабаваннямі, выкладзенымі ў палажэнні, а гэта 45 удзельнікаў, з якіх 39 - сольныя выканаўцы і 6 - вакальныя групы. Некаторыя з прэтэндэнтаў даслалі больш за адну конкурсную кампазіцыю, таму журы праслухала 49 песень.

Праслухоўванне праходзіла ў студыі гукапісу Белтэлерадыёкампаніі ў рэжыме жывога гуку ў суправаджэнні музыкі і (або) фанаграмы, запісанай без вакалаў любога віду або якіх-небудзь вакальных імітацый.

Па выніках праслухоўвання фіналістамі адборачнага тура сталі:

1. Мінёнак Аляксандр (Мінск);

2. Мажылоўская Юлія (Мінск);

3. Канавалава Вольга (Магілёў);

4. Сакалова Стафанія (Мінск);

5. Група "Нясумны ўзрост" (Мінск);

6. Цітова Алена (Магілёў);

7. Купрыяновіч Зінаіда (Мінск);

8. Жыліна Марыя (Мінск);

9. Шоу-група So-Ni-Ka (Віцебск);

10. Магільная Марыя (Магілёў).

Фінальнае шоу ў форме гала-канцэрта ў прамым эфіры на тэлеканалах "Беларусь 1" і "Беларусь 24" адбудзецца не пазней за 16 верасня.

Пераможца нацыянальнага адборачнага тура прадставіць Беларусь на дзіцячым "Еўрабачанні-2016" 20 лістапада гэтага года ў горадзе Валета (Мальта).

Усе правы, якія адносяцца да правядзення адбору, належаць выключна арганізатару - Белтэлерадыёкампаніі. Эксклюзіўным вяшчальнікам як нацыянальнага адборачнага тура, так і Міжнароднага дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2016" традыцыйна выступае тэлеканал "Беларусь 1".