03.03.2010
Беларускі тэлесерыял "Снайпер" стаў самым папулярным серыяльным праектам у Расіі на мінулым тыдні. Як ужо паведамлялася раней, "Снайпер", зняты Белтэлерадыёкампаніяй пры ўдзеле "Беларусьфільма" і кампаніі "Арт Сінема Груп", быў набыты для паказу Першым каналам Расіі.