БеларускiБЕЛРусскийРУСEnglishENG
    На галоўную     Карта сайта     Напісаць пісьмо
  PDA-версія  PDA-версія   Версія для мабільнага  Версія для мабільнага
Белтэлерадыекампанiя      
Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь
www.tvr.by » Радыё » Радыё "Сталіца"
Надрукаваць дабавіць у Выбранае
SMS эфiр
Ваша імя:
Тэкст:


 

Радыё "Сталiца"

Радыё Сталіца Вітаем усіх, хто зайшоў на нашу старонку выпадкова ці спецыяльна, каб сустрэцца з тымі, хто добра вядомы па эфіры радыё "Сталіца", хто стаў вашымі "нябачнымі" сябрамі і без каго ў вас, магчыма, раніца не была б такой бадзёрай, дзень такім цёплым, а вечар - рамантычным і загадкавым.

Штодзённа радыё "Сталіца" суправаджае вас 20 гадзін: з 06:00 да 02:00 на ультракароткіх хвалях - УКХ 72.89, альбо ў рэжыме рэальнага часу ў Інтэрнеце, і мы ведаем, што многім без нас сёння цяжка абысціся.

З моманту свайго нараджэння - 21 верасня 1998 года - мы прытрымліваемся прынцыпу "Радыё "Сталіца" - наша радыё". Перад намі стаяла нялёгкая задача: стварыць дзяржаўную беларускамоўную радыёстанцыю, здольную канкурыраваць з дзеючымі недзяржаўнымі радыёстанцыямі. І мы з гонарам можам сказаць, што калектыў нашай радыёстанцыі з гэтай задачай справіўся, даказаўшы, што дзяржаўнае радыё можа быць як цікавым, так і прэстыжным і, галоўнае, канкурэнтаздольным.

Зараз радыё "Сталіца" мае ўстойлівую аўдыторыю слухачоў з высокай ступенню даверу да нашых праграм. Шырокія магчымасці сучаснага радыёэфіру і патрэбнасці аўдыторыі дзень за днём патрабуюць ад нас павышэння прафесійнага ўзроўню. У штаце радыёстанцыі - кваліфікаваныя спецыялісты. Гэта калектыў аднадумцаў, якія знаходзяцца ў пастаянным творчым пошуку.

Адметнасцю з’яўляецца тое, што на нашай хвалі вельмі шырока асвятляецца жыццё сталіцы, Мінскай вобласці і рэспублікі ў праграме "Сёння і заўтра", якую рыхтуюць Ала Рыжэвіч, Алена Лычагіна і Ігар Емельяновіч.

Галасы вядучых мадэратараў эфіру - Алены Ашуркевіч, Сяргея Бандарэнкі, Алега Гаруса, Сяргея Паўлянковіча, Алены Ражковай з раніцы і да позняга вечара нясуць у вашыя кватэры добры настрой, зарад бадзёрасці, а таксама цудоўную музыку розных сучасных накірункаў і стылю рэтра.

Сацыяльна-значныя аўтарскія праекты, такія як: "Сацыяльны вектар", "Землякі", "Нашы карані", "Сельскі напрамак", "Месца сустрэчы - радыё "Сталіца"", "Сямейны ачаг", "Доблесць", "Прававое поле", "Маладзёжны праспект" - рыхтуюць для вас супрацоўнікі службы інфармацыі: Данута Анцілеўская, Пятро Варахобін, Тамара Грамовіч, Ігар Емельяновіч, Алена Лычагіна, Алесь Праўдзін.

Пра спартыўныя перамогі кожны дзень у выпусках "Сталіца-спорт" расказвае спартыўны каментатар Аляксей Тэрра.

Сваіх слухачоў знайшлі і такія праграмы, як: "Пятае кола", "Тур па Беларусі", "Сямейны ачаг", "Шоу ў пясочніцы", "Экзотыка", "Віраванка", "Цілімілітрамдзія", "Аднойчы з песняй", "Дамашняя акадэмія" і іншыя.

Радыё "Сталіца" 1-га верасня 2009-га года пачало новы вяшчальны сезон. Для радыёслухачоў падрыхтаваны новыя праграмы і праекты, а таксама сустрэчы з ужо знаёмымі перадачамі, якія выйшлі ў эфір у абноўленым фармаце. У ліку новых праграм - "Невядомыя старонкі вайны" -да 65-годдзя Вялікай Перамогі, "Школа мільянера" - праграма пра тое, як арганізаваць сваю справу, "Хрысціянская энцыклапедыя" - духоўна-асветніцкая праграма, "Не сумуй" - праграма пра захапленні сучаснай моладзі, "Дзённы кінасеанс", "Сталічны падарунак", "Хто першы" - інфармацыйна-забаўляльныя праграмы, "72 і 9" - начная размова са слухачамі, "Спакойна, вы ў эфіры" - ранішняя гумарыстычная музычна-забаўляльная праграма, "У адзіным экземпляры" - праграма пра творчасць выканаўцаў і музычных калектываў, музыка якіх рэдка гучыць у эфіры.

Спадзяёмся, што і новыя праекты знойдуць сваіх прыхільнікаў.

Дырэктар: Міхалевіч Алег Зігфрыдавіч.

Зараз у эфіры
06.10 "Добрай раніцы, Сталіца!".
Далей у эфіры
06.40 "Сёння і заўтра".
07.00 "Добрай раніцы, Сталіца!".

Анонс

Тарыфы на рэкламу:

Частоты

Выходзіць на ультракароткіх хвалях на частаце: Мінск - 72,89 МГц, Брэст - 72,47 МГц, Віцебск - 72,26 МГц, Магілёў - 71,18 МГц, Гродна - 68,90 МГц, Гомель - 66,20 МГц.
Хіт-парад "Сталіца топ 10 з паловай"

Океан Ельзи - Я Так Хочу
Праслухаць фрагмент...
Cheryl Cole - Fight For This Love
Праслухаць фрагмент...
Black Eyed Peas - Meet Me Half Way
Праслухаць фрагмент...
Dead By Sunrise - Too Late
Праслухаць фрагмент...
Seether - Careless Whisper
Праслухаць фрагмент...
Adam Lambert - Time For Miracles
Праслухаць фрагмент...
Shakira feat. Lil Wayne - Give It Up To Me
Праслухаць фрагмент...
Mozart L’opera Rock - Lassasymphonie
Праслухаць фрагмент...
Sade - Soldier Of Love
Праслухаць фрагмент...
Flo Rida and Inner Circle - Candy Girl
Праслухаць фрагмент...
Westlife - What About Now
Праслухаць фрагмент...
Skillet - Awake and Alive
Праслухаць фрагмент...
The Rasmus - October and April (feat. Annet Olzon)
Праслухаць фрагмент...
Leona Lewis - I See You
Праслухаць фрагмент...
Broken Bells - The High Road
Праслухаць фрагмент...

Свежачок

Owl City - Fireflies
Праслухаць фрагмент...
Air - So Light Is Her Footfall
Праслухаць фрагмент...
Lady Gaga and Beyonce - Telephone
Праслухаць фрагмент...
БиС - Пустота
Праслухаць фрагмент...
Lostprophets - Where We Belong
Праслухаць фрагмент...

Кантактная інфармацыя

Радыё "Сталiца"
вул. Чырвоная, 4, Мінск, 220807, Рэспубліка Беларусь
Тэл.: 290 60 13
E-mail: radiostalica@tvr.by

КампаніяАгенцтва навінРэкламаТэлебачаннеРадыёПраектыЗваротная сувязь
© Белтэлерадыёкампанія, 2000-2010

Усе правы абаронены.
Афіцыяльны сайт распрацаваны і суправаджаецца Дырэкцыяй інтэрнет-вяшчання Белтэлерадыёкампаніі.

webmaster@tvr.by | internet@tvr.by