"Радыётэатр плюс"
Гучыць па нядзелях у 19.05.
Больш за семдзесят гадоў таму Беларускае радыё запісала дэбютны спектакль і паказала яго на першым Усесаюзным радыёфестывалі.
Сёння ў фондах захоўваюцца сотні пастановак розных гадоў, многія з якіх адзначаны рэспубліканскімі і ўсесаюзнымі ўзнагародамі. Акрамя таго, радыё запісвала для эфіру і захоўвае ў фондах лепшыя спектаклі ўсіх беларускіх тэатраў. Сярод іх - запісы пастановак, што зроблены ў свой час Усесаюзным радыё для трансляцыі, у тым ліку і ў беларускім эфіры.
Праграма "Радыётэатр плюс" штотыднёва знаёміць з унікальнымі ўзорамі эфірнай драматургіі, а гэта цэлая эпоха развіцця радыёвяшчання і айчыннай культуры ў цэлым.